weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
30.01.2016 19:07 ,

Сямікласнік з Астраўца выратаваў вучня малодшых класаў, які праваліўся пад лёд

Фота: зз сайта ostrovets.by.

Адна з пятніц студзеня ў Астраўцы ледзь не стала фатальнай для вучня малодшых класаў – з палонкі хлопчыку дапамог выбрацца сямікласнік Януш Чубек.

Зіма ўзяла перадышку – на змену маразам і снегу прыйшла адліга. Асмялелыя рыбакі, дзеці і дарослыя, якія прывыклі скарачаць шлях цераз замерзлае вадасховішча, павінны тэрмінова памяняць маршрут і звычкі, каб не стаць ахвярамі падманлівага лёду.

Пасля школьных заняткаў трое смельчакоў вырашылі прагуляцца па замёрзлым вадасховішчы, праход па якім здаваўся бяспечным. Гуляючы пад дамбай вадасховішча і скачучы па лёдзе, адзін з дзяцей праваліўся пад ваду.

Невядома, чым бы ўсё скончылася, калі б у гэты час міма не праходзіў вучань 7 «А» класа сярэдняй школы №1 Астраўца Януш Чубек.

Хлопец не разгубіўся і кінуўся на дапамогу: хлопцы ўтварылі ланцужок і, утрымліваючы адзін аднаго за ногі, выцягнулі хлопчыка.

Распытаўшы пацярпелага аб самаадчуванні, сямікласнік параіў яму хутчэй адправіцца дадому, пераапрануцца і выпіць цёплага чаю.

– Януш не хацеў выдаваць інфармацыю аб сваім гераічным учынку, – дзеліцца уражаннем старшыня раённай арганізацыі Асвод Аксана Кардаш. – А ён жа выратаваў чалавеку жыццё! Хочацца яшчэ раз выказаць яму велізарную падзяку, а таксама бацькам і педагогам школы, якія выхоўваюць годных людзей, неабыякавых да чужой бяды.

Юны ратавальнік сапраўды апынуўся сціплым і пра свой учынак распавядаў неахвотна.

– Я проста ішоў дадому і ўбачыў, што здарылася бяда, – успамінае падзеі таго дня Януш. – З дарослых нікога паблізу не аказалася, і я зрабіў тое, чаму нас вучылі ў школе, – аказаў дапамогу чалавеку, які трапіў у бяду. Ды і хіба можна было паступіць па-іншаму? Па-мойму, кожны зрабіў бы таго ж, таму няма тут нічога гераічнага.

“Падаль, ідзі па віно!”. Пасля такіх слоў у Валожынскім раёне жонка забіла мужа сякерай

На выхадных тэмпература паветра будзе вышэйшай за кліматычную норму на 10 градусаў

Эксперты: будаўніцтва свінакомплекса каля Соўлава не адпавядае патрабаванням заканадаўства


Спонсар рубрыкі “Здарэнні” – СТА ў Маладзечне па Віленскай, 40-б. 

Снег, дождж, павышаная вільготнасць – гэтыя фактары паскараюць карозію на вашым аўто. Як вынік, ён хутчэй старэе. Каб машына была як новенькая і на хаду, вам неабходна рабіць антыкаразійную апрацоўку. Асабліва гэта актуальна перад зімой.

У СТА вам прапануюць апрацаваць днішча, колавыя аркі, схаваныя поласці. Спецыялісты аказваюць фарбавальныя, зварачныя работы, аргонавую зварку.

За паслугі вы можаце разлічыцца наяўнымі і безнаяўнымі грашыма.

Нашы тэлефоны: (8029) 3239999, (8033) 3239999.

  Блоцкі Д.Г. УНП 6913955731

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце