weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 17° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
31.01.2016 14:14 ,

Ад вырабаў да песень. У Мядзеле і Вілейцы выбіралі “Новыя імёны Беларусі” (Фота)

На выставе можна было пабачыць вязаныя лялькі-беларусы.

“Ой, поўная зала гледачоў”, – радаваліся арганізатары. Багата людзей прыйшло ў Мядзельскі ГДК 24 студзеня паперажываць за ўдзельнікаў раённага этапу рэспубліканскага прафсаюзнага творчага конкурсу “Новыя імёны Беларусі-2016”.

Сёлета конкурс праходзіць у дзвюх намінацыях. Адна з іх – “Сцэнічная творчасць”. Са сцэны можна было пачуць  і энергічныя эстрадныя песні, і  духоўныя спевы. Выступалі як салісты, так і хары – усяго 33 удзельнікі з розных куткоў раёна.

Пераможцамі сталі людзі самых розных прафесій: Вікенці  Канецкі з Княгінінскай газанапаўняльнай станцыі, культарганізатар санаторыя “Белая Русь” Надзея Куцкевіч,  галоўны эканаміст Мядзельскага аграсэрвісу Вольга Гіршык.  Прыз сімпатый гледачоў атрымаў дуэт з упраўлення сельскай  гаспадаркі і харчавання ў складзе Уладзіміра Бурага і Анжалікі Расковай.

А ў прамежках паміж выступленнямі дзяўчаты выносілі на сцэну вырабы ўдзельнікаў другой намінацыі – “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Тут жа расказвалі пра захапленне кожнага з 38 майстроў.

У фае Дома культуры выставілі зробленыя імі вырабы: вязаныя лялькі- беларусы змянялі  вырабы з залацістай саломкі, незвычайныя цацкі – кампазіцыі з халоднага фарфору.  А найбольш было вышывак. 

У гэтай намінацыі лепшымі сталі зубны доктар Нарацкай участковай бальніцы Святлана  Канопка, дырэктар цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Таццяна Урпшас, супрацоўніца аддзела аховы санаторыя “Жураўка” Святлана Саўчук.  Прыз сімпатый гледачоў атрымала бібліятэкар  цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Алена Нарэйка.

дзяўчаты выбіраюць, якія вырабы ўдзельнікаў паказаць гледачам. Фота Алеся Высоцкага.

дзяўчаты выбіраюць, якія вырабы ўдзельнікаў паказаць гледачам. Фота Алеся Высоцкага.

– Прыемна, што гледачы не разыходзіліся, чакалі падвядзення вынікаў. Да таго ж, падпявалі ўдзельнікам, а ў канцы разам праспявалі “Песня застаецца з чалавекам”, – дзеліцца  старшыня Мядзельскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская

Запіс выступленняў пераможцаў, іх вырабы пакажуць абласному журы.

Хто стаў пераможцам ў Вілейцы

У Вілейцы раённы этап конкурсу “Новыя імёны Беларусі-2016” прайшоў 22 студзеня ў Палацы культуры.

Тут жа гледачы маглі пабачыць на выставе вырабы ўдзельнікаў конкурсу ў  намінацыі “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” .

– У параўнанні з мінулым годам узрасла колькасць удзельнікаў, і намінацый стала больш, не было абмежаванняў па ўзросце, – расказала старшыня Вілейскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Прэпесць. – Лічу, што выступалі ўсе дастойна.

На абласным этапе конкурсу Вілейскі раён прадставяць у намінацыі “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” Паліна Хацяновіч з “Новай Любаніі”, Анастасія Міхайлава з Вілейскага дзяржаўнага каледжа, Валеры Апарык з Вілейскай ЖКГ.  А ў намінацыі “Сцэнічная творчасць” – драматычны гурток “Смехата” Ільянскага СДК, творчы калектыў Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы і Сяргей Ёда з “Буддэталяў”,  паведаміла намеснік дырэктара Палаца культуры Вольга Шляпо.

Вызначылі таксама ўладальнікаў прызоў сімпатый гледачоў.  У першай намінацыі гэта прадстаўнік “Зеніт-БелОМА” Людміла Кабак, у другой  – творчы калектыў вілейскай гімназіі №1 “Логас”.

Вілейскія скрыпачы сталі лаўрэатамі абласнога конкурсу ў Заслаўі

Адпачываем на выхадных. Кіно: падбярыце фільм пад свой душэўны стан

“Міньёны” ці “Зорныя войны: Абуджэнне сілы” – які фільм летась стаў самым папулярным у вілейскім пракаце (Топ-10 фільмаў)

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце