weather 16° Маладзечна
weather 16° Вілейка
weather 17° Смаргонь
weather 16° Ашмяны
weather 14° Валожын
weather 16° Мядзел
weather 17° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
31.01.2016 15:00 ,

Эксперт наконт будаўніцтва свінакомплексу на Маладзечаншчыне на 100 тысяч галоў

Фота: all-pix.com.

Скончылася грамадская экалагічная экспертыза праектнай дакументацыі па аб’екце “Будаўніцтва свінагадоўчага комплексу на 100 тысяч галоў у год і пад’язных дарог да яго ў раёне вёскі Соўлава Маладзечанскага раёна”.

Адзін з экспертаў, Уладзіслаў Юркоў, які ўдзельнічаў у экалагічнай экспертызе, патлумачыў значнасць лагун пры будаўніцтве свінакомплексаў.

– Згодна з праектам, гнаявыя сцёкі, жыжа, будуць захоўвацца ў адкрытых сховішчах-лагунах на працягу сямі месяцаў, а пасля гэтага вылівацца на палі, – тлумачыць спецыяліст. – Згодна з санітарнымі нормамі, абеззаражванне гною ад свінагадоўчых прадпрыемстваў складае 12 месяцаў. Адпаведна, калі праект будзе рэалізаваны ў цяперашнім выглядзе, на плошчу 3200 гектараў будуць выліваць неабеззаражаную гнаявую жыжу.

Як адзначае спецыяліст, такая жыжа характарызуецца інтэнсіўным забруджаннем біягеннымі і арганічнымі рэчывамі, патагеннай (хваробатворнай) мікрафлорай і яйкамі гельмінтаў, якія вельмі доў­га жывуць (ад 20 да 475 дзён), кіслым асяроддзем.

– У свіным гноі ёсць аміяк – мінеральны азот – у колькасці, якая перавышае патрэбу глебы і раслін, “выпальвае” расліны, – дадае Ула­дзіслаў Юркоў. – Пры недастатковым абеззаражванні гной здольны выклікаць эрозію і дэградацыю глебы, забру­дзіць яе цяжкімі металамі (меддзю, цынкам), забрудзіць падземныя воды, бліжэйшыя вадаёмы, атмасферу выкідамі серавадароду і аміяку. Свежы гной утрымлівае вялікую колькасць складанай арганікі, якая працяглы тэрмін раскладаецца ў глебе.

Таксама няправільна разлічаныя выкіды забруджвальных рэчаў у атмасферу, што пагаршае сітуацыю.

Пра значнасць грамадскіх абмеркаванняў

Мы распыталі ва Уладзіслава Юркова, наколькі важнымі ён лічыць грамадскія абмеркаванні і як яны паў­плывалі на дакументы, падрыхтаваныя ААТ “Вялес-Міт” да экалагічнай экспертызы.

– Згодна з заўвагамі, былі адкарэкціраваныя аб’ёмы вытворчых сцёкаў, – дзеліцца эксперт. – Аднак, на жаль, не ў дастатковай ступені. У тры з паловай разы быў павялічаны аб’ём водаспажывання, у тры  разы павялічаны аб’ём лагун з вадкім гноем.

А вось на пытанне мясцовага жыхара, што будзе з гнаявымі сцёкамі, калі пойдуць інтэнсіўныя ліўні, атрыманы дастаткова спрэчны адказ: “У выпадку выпа­дзення значнай колькасці ападкаў гнаявыя сцёкі разбавяцца да бяспечнай для навакольнага асяроддзя канцэнтрацыі”.

Што “не зможа” зрабіць сям’і пасля будаўніцтва свінакомплексу

Уладзіслаў Юркоў – жыхар Валожыншчыны. Месца, у якім ён жыве, будзе межаваць з мяркуемым свінакомплексам. Таму для яго важна, каб экалагічная сітуацыя не была сапсаваныя будаўніцтвам.

– Я не супраць свінакомплексаў, калі гэта не прамысловы гігант на 100 тысяч галоў у год, які непазбежна нанясе ўрон навакольнаму асяроддзю, а маленькая ферма, пабудаваная па ўсіх экалагічных нормах, – разважае Уладзіслаў.

Ён адзначае, якія наступствы будаўніцтва будзе мець для яго сям’і.

– Мы не зможам, як хацелі, гадаваць дзяцей на чыстым паветры, піць чыстую ваду. Не зможам развіваць агратурызм, як планавалі, бо ніхто не паедзе адпачываць у месца, дзе смярдзіць свіннямі. Мы не зможам хадзіць летам на возера, якое месціцца ў будучай санітарна-ахоўнай зоне, зімой катацца там на каньках, бо гэта ўжо не будзе задавальненне, – разважае мужчына пра мінусы будаўніцтва.

Жыхары вёсак Лохаў­шчына, Кашчэлічы, Высокае, Рудзеўшчына, Пекары, Соўлава гатовыя змагацца супраць будаўніцтва.

Нядаўна жыхары Беразінскага і навакольных вёсак даслалі эколагам больш за 500 подпісаў супраць будаўніцтва.

Эксперты: будаўніцтва свінакомплекса каля Соўлава не адпавядае патрабаванням заканадаўства

Плануюць скараціць “дэкрэтны” адпачынак. Шукаем плюсы і мінусы разам з псіхолагам і доктарам

Валянцінка ручной работы можа дапамагчы двухгадовай Ганначцы атрымаць шанец на выздараўленне

Новы экспрэс-маршрут уводзяць у Вілейцы

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце