weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
31.01.2016 15:25 ,

Глядзіце, хто з рэгіёна паўдзельнічаў у перапісе беларускамоўнага насельніцтва, і далучайцеся самі

Акцыя курсаў "Мова Нанова", якія ў нашым рэгіёне ідуць у Маладзечне і Астраўцы, пачалася больш, чым тыдзень таму. За гэты час у ёй паспелі паўдзельнічаць больш за паўтары тысячы беларускамоўных.

Узяць удзел вельмі проста. Пераходзіце на сайт на старонку movananova.by/perapis, дадаеце сваё фота, пішаце колькі слоў пра сябе і сцягваеце карцінку. Далей размяшчаеце яе ў сябе ў сацсетках і глядзіце потым на сайце ў агульнай галерэі.

Як дадаюць арганізатары, не бойцеся далучацца, калі вы не дасканала валодаеце мовай. «Нават калі вы “толькі трошку беларускамоўны”, “толькі з сябрамі” ці “толькі ў сне” – запаўняйце форму! Магчыма, ваш прыклад натхніць некага іншага!» – пішуць на сайце.

Ніжэй мы сабралі карцінкі, створаныя жыхарамі Маладзечаншчыны, Вілейшчыны, Смаргоншчыны, Астравеччыны, Мядзельшчыны, Валожыншчыны. Толькі Ашмяншчына пакуль што ў агульнай галерэе на сайце «Мова Нанова» не прадстаўленая беларускамоўнымі.

Заняткі ў Маладзечне ідуць па аўторках а 18-й гадзіне ў бібліятэцы «Верасок». Уваход вольны! 

Бліжэйшыя заняткі прысвечаныя тэме «Натольныя гульні». У госці едзе Антось Янкоўскі, стваральнік першай беларускай «настолкі».

У Астраўцы заняткі адбываюцца па серадах у актавай зале музычнай школы па вуліцы Кастрычніцкай, 13. У бліжэйшую сераду таксама тэма «Настольныя гульні».

Эксперт наконт будаўніцтва свінакомплексу на Маладзечаншчыне на 100 тысяч галоў

Двое беларусаў звярнуліся ў Мінспорту і турызму са скаргамі на тураператара «Аўрора Тур»

Міліцыянеры на лыжні, міні-футбол у рэгіёне – падборка спартыўных навін з Маладзечна, Смаргоні, Мядзела, Вілейкі, Ашмянаў, Астраўца

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце