weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 13° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
31.01.2016 23:59 ,

Які 30-ы элемент табліцы Мендзялеева? Уладальнік Хрустальнай савы правёў у Маладзечне гульню “Розум-шоу”

Пераможцы – каманда Летуценнікі. Сяргей Ярук, Андрэй Кулік, Рома Дземідовіч, Дана Закрэўская, Ганна.

Віктарына нагадвае вядомую гульню “Мазгабойня”, толькі на беларускай мове. Право­дзіў “Розум-шоу” беларускі знаўца ўладальнік Хрустальнай савы Павел Свярдлоў, які акрамя інтэлектуальных здольнасцяў прадэманстраваў даволі добрае пачуццё гумару.

Першае ў гісторыі Беларусі “Розум-шоу” прайшло ў бібліятэцы сямейнага чытання “Верасок” у нядзелю, 24 студзеня.

Узаемаадносіны гульцоў і вядучага былі вельмі дэмакратычныя і добразычлівыя.

У віктарыне бясплатна маглі прыняць удзел усе ахвотныя. 16 гульцоў адвольна падзяліліся на чатыры каманды: “Тры дубы”, “Вавёркі”, “Летуценнікі” і “Знічкі”.

Гульня складалася з сямі тэматычных тураў, у кожным па пяць пытанняў. Як і ў тэлевізійнай гульні, на абмеркаванне давалася адна хвіліна. За правільны адказ гульцы атрымлівалі адзін бал, але даўшы разгорнуты адказ можна было атрымаць і два. Пытанні былі не з лёгкіх, на розныя тэмы: музыка, літаратура, гісторыя, кіно, спорт і нават мультфільмы. Напрыклад, ніхто з ­удзельнікаў не адказаў на пытанне пра цынк – трыццаты элемент табліцы Мендзялеева.

Затое лёгка справіліся з актуальным сёння пытаннем пра курс долара ў Беларусі. Пераможцай “Розум-шоу” стала каманда “Летуценнікі”, якая набрала 29 балаў. Усяго на адзін бал адсталі прадстаўнікі каманды “Тры дубы”.

Фота Таццяны Закрэўскай.

Фота Таццяны Закрэўскай.

– На гульню я спачатку ішла з асцярогай, але камандная гульня надала ўпэўненасці. Пытанні сучасныя, якія патрабуюць нестандартнага мыслення. Цікава было шукаць лагічныя рашэнні. Як педагога цешыць тое, што наша моладзь размаўляе па-беларуску, праяўляе зацікаўленасць і ў выніку апынулася наперадзе, – падзялілася ўражаннямі адна з удзельніц настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №10 Ірына Рыбакова.

Арганізатары гульні – супрацоўнікі Мала­дзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча, – а таксама ўдзельнікі лічаць такое правядзенне вольнага часу добрай альтэрнатывай ляжанню на канапе каля тэлевізара.

– Радуе, што людзі рознага ўзросту, розных прафесій падтрымалі нашу ідэю і што моладзь паказала нядрэнныя веды. Асабліва ­ўдзячныя нашаму шмат­гадоваму чытачу Паўлу Аляксееву за дапамогу і салодкі прыз, – адзначыла загадчыца аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі Таццяна Закрэўская і запрасіла ўсіх ахвотных на наступную гульню, якая адбудзецца ўжо ў канцы лютага.

Якія пратэрмінаваныя прадукты знялі з продажу на святы на Вілейшчыне

Сямікласнік з Астраўца выратаваў вучня малодшых класаў, які праваліўся пад лёд

“Падаль, ідзі па віно!”. Пасля такіх слоў у Валожынскім раёне жонка забіла мужа сякерай

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце