weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 27° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
17.03.2016 14:12 ,

Маладзечанскі райвыканкам прыняў рашэнне аб дазволе будаўніцтва свінакомплексу ў раёне вёскі Соўлава. Рашэнне канчатковае

Свінакомплекс будуць будаваць.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” паведамілі ў Маладзечанскім райвыканкаме. Рашэнне прымала камісія.

У афіцыйнай інфармацыі гаворыцца:

“Разгледзеўшы зварот таварыства з абмежаванай адказнасцю “Вялес-Міт” i прыкладзеныя дакументы:

– копію акта выбару да матэрыялаў папярэдняга ўзгаднення ТАА “Вялес-Міт” месца размяшчэння зямельных участкаў для будаўніцтва свінагадоўчага комплексу на 100 тысяч галоў свіней у год у раёне вёскі Соўлава, пад’язных дарог да яго, артэзіянскіх свідравін, інжынерных сетак на землях землекарыстальнікаў Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці;

– копію заключэння №12 дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь па архітэктурным праекце “Будаўніцтва свінагадоўчага комплексу на 100 тысяч галоў у год і пад’язных дарог да яго ў раёне вёскі Соўлава Маладзечанскага раёна”, зацверджанага першым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2016 года;

– копію заключэння дзяржаўнай экспертызы (станоўчага) ад 18 лютага 2016 года №808-17/15 па вышэйзгаданым праекце, выдадзенага РУП “Галоўдзяржбудэкспертыза”, на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2015 г. №220 “Аб дзейнасці таварыства з абмежаванай адказнасцю “Вялес-Міт “, адміністрацыйнай працэдуры 3.1 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. №156,

Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне ад 9 сакавіка 2016 г. №173 “Аб дазволе будаўніцтва аб’екта”,

згодна з якім таварыству з абмежаванай адказнасцю “Вялес-Міт” дазволена будаўніцтва аб’екта па праекце “Будаўніцтва свінагадоўчага комплексу на 100 тысяч галоў у год і пад’язных дарог да яго ў раёне вёскі Соўлава Маладзечанскага раёна”.

У Маладзечанскім райвыканкаме падкрэслілі, што рашэнне канчатковае. І пытанне застаецца толькі ў тым, каб вызначыцца з датай пачатку будаўніцтва.

У аддзеле архітэктуры пакуль на гэтае пытанне не адказалі.

Пакуль не ўдалося пагаварыць са спецыялістам і ў Валожынскім райвыканкаме, што будзе з грамадскімі абмеркаваннямі, якія планавалася праводзіць да 26 сакавіка. У наступным нумары “Рэгіянальнай газеты” мы пастараемся адказаць на гэтыя пытанні.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце