weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4253
1 долар 2.1329
100 рас.руб. 3.1894
24.04.2016 21:09 ,

У Ільянскай школе адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Змітрака Бядулі да 130-годдзя пісьменніка

Людміла Рублеўская і Віктар Шніп..

20 красавіка ў Ільянскай сярэдняй школе на прышкольнай тэрыторыі адкрылі мемарыяльную дошку, прысвечаную беларускаму пісьменніку Змітраку Бядулю (Самуілу Плаўніку).

Дошку адкрылі з нагоды яго 130-годдзя па ініцыятыве кіраўніка музея “Вілейшчына літаратурная” Розы Шэрай пры падтрымцы адміністрацыі школы.

Якія ж адносіны да Ільі меў Змітрок Бядуля? Будучы пісьменнік па жаданні бацькі вучыўся ў ільянскім ешыбоце на яўрэйскага святара (рабіна) ад 1899 да 1901 год. Сюды ён перайшоў з даўгінаўскага ешыбота, бо ад Ільі да роднай вёскі Пасадзец, што на Лагойшчыне, было бліжэй і зручней дабірацца. У Ільі разам з іншымі прыезжымі навучэнцамі Самуіл харчаваўся ў сем’ях мясцовых яўрэяў.

Ганаровую місію – адкрыццё дошкі – выканалі госці – паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп і пісьменніца, журналістка, член Саюза беларускіх пісьменнікаў Людміла Рублеўская. У час адкрыцця дошкі навучэнцы школы паведамілі звесткі з жыцця Змітрака Бядулі, прачыталі вершы.

Людміла Рублеўская і Віктар Шніп. Фота Аксаны Ярашонак.

Людміла Рублеўская і Віктар Шніп. Фота Аксаны Ярашонак.

Пасля госці правялі сустрэчу з вучнямі і настаўнікамі. Віктар Анатольевіч чытаў уласныя вершы, у тым ліку і баладу, прысвечаную Змітраку Бядулю, расказваў пра сваё дзяцінства, пра пачатак творчага шляху. Людміла Іванаўна заваявала сэрцы маленькіх (ды і дарослых) слухачоў, калі прачытала казку са сваёй кнігі «Прыгоды мышкі Пік-Пік”.

Па словах гасцей, адкрыццё дошкі вядомаму беларускаму пісьменніку – вельмі важная падзея для школы, вёскі, раёна і нават рэспублікі. Няхай не ўсе юныя ільянцы пакуль усвядомілі адказнасць мерапрыемства, прыйдзе час, і яны зразумеюць і значнасць гэтага моманту, і сэнс радкоў Змітрака Бядулі, выбітых на дошцы:

 “Я – кропля вялікага творчага мора.”

Фота Людмілы Рублеўскай.

Фота Людмілы Рублеўскай.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце