weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.5041
1 долар 2.0256
100 рас.руб. 3.2925
15.06.2016 14:45 , AЎТАР(Ы): Алесь ВЫСОЦКІ

Беларусы і немцы дзяліліся экалагічным досведам у “Надзеі” і вандравалі па рэгіёне

У цэнтры "Надзея".

Ад 18 да 25 мая ў дзіцячым цэнтры “Надзея” праходзіў 17-ы тыдзень “Экалогія без межаў”.

Больш за 60 удзельнікаў з  Беларусі і Германіі абмеркавалі актуальнасць наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС праз 30 год і развіццё альтэрнатыўнай энергетыкі ў Беларусі.
Прыехалі з Германіі прадстаўнікі арганізацый “Менерарбайт Вестфаліі” і  “Сацыяльнай служба евангелічных мужчын” з горада Шверте.

– Яны вельмі даўно падтрымліваюць праект “Надзея” і надаюць экалогіі вялікую ўвагу, – кажа вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю цэнтра “Надзея” Таццяна Майсак. – Многія з іх прыязджаюць на тыдзень “Экалогія без межаў” штогод.

Удзельнікі пабачылі, як развіваюць альтэрнатыўную энергетыку ў “Надзеі”.
Падчас тыдня арганізавалі багата паездак. Наведалі парк Дружбы народаў у Мінску і ўсклалі кветкі ля памятных камянёў “Ахвярам Чарнобыля” і ля Каменя міру Хірасімы.

Пабачылі, як працуе біягазавы комплекс аграфірмы “Лебедзева” на Маладзечаншчыне, Вілейская ГЭС.  На Мядзельшчыне пабывалі ў этнакультурным комплексе “Наносы-Наваселле”, а таксама на вуліцы Дружнай ў вёсцы Стахоўцы. Дамы тут пабудаваныя для людзей, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Фота забяспечана Таццянай Майсак.

Фота забяспечана Таццянай Майсак.

– Для гасцей з Германіі гэтае месца асаблівае тым, што немцы прымалі ўдзел у будаўніцтве дамоў у Дружнай, і гэта супрацоўніцтва працягваецца. Пабачылі яшчэ ветраэнергетычныя ўстаноўкі, парадаваліся, што Беларусь уступіла на шлях развіцця узнаўляльнай энергіі, – дзеліцца Таццяна Майсак.

Але самае важнае ў мерапрыемствах тыдня для гасцей з Германіі – гэта сустрэчы з дзецьмі. Тыя расказвалі, якія мерапрыемствы  праводзяцца ў “Надзеі”, задавалі пытанні гасцям. А немцы распавядалі, як гэта робіцца ў іх на радзіме, дзяліліся экалагічным досведам.

Публікацыя ў межах спецыяльнай рубрыкі: «Міжнароднае супрацоўніцтва: Беларусь-Германія»

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі

УНП 101166185

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце