weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
01.07.2016 12:26 ,

7 спосабаў, як выкарыстоўваць манеткі

Сёння кішэні грамадзян  напоўняцца звонкімі манеткамі. 

Мы вырашылі ўзгадаць, як выкарыстоўваліся манеты амаль 30 гадоў таму і, магчыма, падказаць тым, хто ніколі не карыстаўся імі, што за капейкі можна не толькі набыць марожанае.

1. Па-першае, манеткі можна збіраць. Калі папяровыя грошы адкласці сабе на ровар, ролікі або іншыя дробныя радасці цяжкавата, бо ёсць спакуса ўлезці ў “заначку”, то манеткі можна захоўваць у скарбонцы. Ну, не разбіваць жа яе з-за некалькіх манетак?

2. Усе гаспадары вам скажуць, што няма лепшай адвёрткі, чым манетка, якая амаль заў­сёды знойдзецца ў кішэні кожнага.

3. Аматарам латарэек таксама больш не давядзецца псаваць манікюр, драпаючы ахоўны слой на ўсялякіх латарэйных білетах. І картках экспрэс-аплаты таксама.

4. Заўсёды прайграяце ў спрэчках на “камень-нажніцы-папера”? Цяпер можна проста пад­кінуць у паветра манетку. Шанцы выйграць – 50%.

5. Ездзілі ў паездкі і зайздросцілі тым, хто кідае ў фантаны і мора манеткі, каб вярнуцца? Цяпер вы можаце рабіць гэта нароўні з усімі, не лічачы, што “гэта ж зараз кіну еўра, а па нашым курсе – гэта можна было паабедаць”.

6. Ці ведаеце вы, што манеткі можна выкарыстоўваць і ў медыцынскіх мэтах. Прыкладзіце халодны метал манеткі да сіняка – пройдзе хутчэй.

7. І ў сёмым пункце нашых парадаў – выкарыстанне манет у якасці ўпрыгожвання інтэр’еру. Можна і вазы афармляць, і рамкі для фота, і карціны. А перад Новым годам успомніце, што ў многіх народаў ёсць прыкмета, калі загарнуць манетку ў фольгу і павесіць на ёлку, то фінансавая стабільнасць і дастатак на будучы год гарантаваныя!

А вось дзе манеткамі больш не скарыстаешся, дык гэта ў аўтаматах з газаванай вадой. І не патэлефануеш па тэлефоне-аўтамаце за 2 капейкі…

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце