weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
01.07.2016 10:06 ,

Адкрыццё скейт-парку і фестываль фарбаў, канцэрты і фотасушка. Што яшчэ будзе сёння на фестывалі “Энергія маладосці” ў Вілейцы

Пройдуць спаборніцтвы па скейтбордынгу.

У гарадскім парку Вілейкі 1 ліпеня пройдзе фестываль моладзевых субкультур “Энергія маладосці”  і адкрыццё скейт-парку.

Праграма фестывалю

Цэнтральная плошча

11:30 – 12:00 — флэшмоб з мыльнымі бурбалкамі (шэсце ад фантана да скейт-парку).

Гарадскі парк з 12.00 да 01.00

12:00 – 12:15 – урачыстае адкрыццё скейт-парку.

12:15 – 13:00 – канцэрт Сашы Нэма.

13:00 –17:00 – паказальныя выступленні і спаборніцтвы па скейтбордынгу, ВМХ і ўзнагароджанне пераможцаў;

13:00 – 15:00 – паказальныя выступленні і спаборніцтвы па воркаўту, узнагароджанне лепшых;

танцавальная зона:

13:00 – 17:00 – фестываль фарбаў з удзелам дыджэя з Мінска, хіп-хоп марафон

15:00 – 17:00 – велаквэст “Мой горад”, майстар-клас па скандынаўскай хадзе, фітагарбата ад ГА “ЗОВіК”;

18:00 – 22:00 – забаўляльная праграма з удзелам вядучых са сталіцы Алены Сацюк і Дзяніса Клясунова, артыстаў Андрэя Тарасава, Івана Клешчанкі, групы ЧэДэ, кавер-гуртоў “Wild horses”  і “ТрыВІА”;   

22:00 – 23:30 –  рок-канцэрт з удзелам гуртоў “Белая Варона” (Вілейка), “PREVAIL”  (Маладзечна), “Pequot”  (Мінск-Вілейка), “Элемент» (Вілейка-Маладзечна), “MEANDR”  (Смаргонь), “16plus”  (Чэрвень), “KRNDSHS  (Мінск), “Cotton Buds”  (Докшыцы) і іншых.

23:30 – 01:00 – дыскатэка “Не сакрэт”.

У парку будуць працаваць зоны гандлю, атракцыёнаў, а таксама:

зона гульняў: гарадкі, фрызбі, бадмінтон і іншае;

арт-зона: фотасушка, аэраграфіі, арт-грузавік;

дзіцячая зона: цацкі, кнігі, забавы, творчасць з аніматарамі;

тэатральная зона: вулічныя тэатры.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце