01.07.2016 17:03
,
Ліпень сёлета будзе асабліва гарачым

Фота: Настассі Роўды.
– Ліпень чакаецца больш гарачым і сухім, чым павінен быць. Тэмпература паветра на 1-2 градусы будзе вышэйшая за кліматычную норму (норма ад +17 да +19). Акрамя таго, ападкаў чакаецца менш, чым звычайна. Пераважна будзе гарачае і сухое надвор'е, якое акажа істотны ўплыў на рост узроўняў пажаранебяспекі і на змяншэнне ўзроўняў вады ў вадаёмах, – сказаў Дзмітры Рабаў.
Тэмпература вады ў рэках цяпер складае +19-26 градусаў, у вадаёмах — +21-23 градусы.
«Наша Ніва» паводле БелТА
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



