weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
01.07.2016 10:42 ,

Прадаўцы ў першую раніцу дэнамінацыі: цэны ў тысячах будзем называць да новага года

Маладзечанцы пакуль лічаць старыя грошы.

Раніца дэнамінацыі ў грамадскім транспарце і магазінах для маладзечанцаў нічым асаблівым не вызначылася. 

– Называю пасажырам кошт праезду – 40 капеек, каб самой хутчэй прызвычаіцца да новых грошай, – расказвае кандуктар Лідзія Карпіцкая, – але ніхто не разумее, даводзіцца паўтараць у тысячах. Новых грошай яшчэ ў вочы не бачыла. І расплачваюцца старымі, і рэшту даю старымі.

Кіроўца аўтобуса Аляксандр Мартышкін прызнаўся, што дэнамінацыя яго не палохае, бо бачыў іх ужо дзве ці тры. А вось тое, як сам будзе даваць пасажырам рэшту капейкамі, калі будзе працаваць без кандуктара, уяўляе слаба.

У магазінах таксама раніца ажыятажу не выклікала.

На касе ў магазіне касір мне:

– З вас 18 тысяч.

– Тысяч? Не рубель восемдзесят?

– У тысячах называем і да новага года будзем называць, – адказала касір Валянціна Пішчаліна, – новых грошай на рэшту нам не выдалі, усе расплачваюцца таксама старымі грашыма.

У чэках сума таксама старая, у тысячах.

– Мы хоць і раздрукавалі сабе падказкі, але пакуль не пабачыш новыя грошы, пакуль туды-сюды іх не аддасі, не атрымаеш, не патрымаеш іх у руках, не апячэшся на памылках, не прывыкнеш, – падсумавала спадарыня Валянціна. 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце