weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
01.07.2016 16:33 ,

“Разабралася з новымі грашмі хутка, нават прадаўцу дапамагла выдаць здачу ”. Тры гісторыі пра тое, як людзі рэагавалі на новыя грошы

Фота: finance.tut.by.

Напэўна, усім жыхарам краіны было цікава сёння паглядзець, як выглядаюць новыя грошы. А вось віляйчаніну Андрэю Гайчуку хацелася гэтага моманту ўдвайне.

Мужчына калекцыянуе банкноты Беларусі, таму імкнуўся як мага хутчэй атрымаць свежыя купюры.

Паляваў за новымі грашмі

– Спачатку знімаў грошы ў банкамаце “Беларусбанка” ў Вілейцы, – расказвае мужчына. – Было гэта а восьмай раніцы. Банкамат быў пераведзены на новыя грошы, але па запыту 10 рублёў атрымаў 100 тысячную купюру старога ўзору. А 11 гадзіне дня атрымаў новыя купюры.

Па адчуваннях мужчыну больш даспадобы новыя купюры: і колерам, і аздабленнем, і памерам. Тым больш, нечым нагадваюць еўра.

– Пакуль не разлічваўся новымі грашмі, аднак падзяліўся ўбачаным з калегамі, – дзеліцца віляйчанін. – Заблытацца не баюся, думаю, да новых грошай прывыкнем хутка. Галоўнае – хутчэй вывесці старыя з абарачэння.

Фота Андрэя Гайчука.

Фота Андрэя Гайчука.

“Выраз твару касіра быў бясцэнны”

Маладзечанец Сяргей Алексяеўскі працуе ў Мінску, таму новыя грошы зняў там.

– Цікава было і самому паглядзець на іх, і калегам таксама, – дзеліцца мужчына. – Па адукацыі я эканаміст, таму асаблівага страху перад новымі грашмі няма.

Як адзначае маладзечанец, ён быў першым у магазіне, хто разлічваўся новымі грашмі.

– Выраз твару касіра ў гэты момант быў бясцэнным, – пасмейваецца Сяргей. – Твар напружыўся, у вачах праглядаўся страх. Здачу мне далі правільна, аднак старымі купюрамі.

Мужчына прызнаецца: з аднаго боку была цікавасць, як адрэагуюць прадаўцы на новыя грошы, з іншага – у такую спёку проста нельга адмовіць сабе ў марожаным.

Фота Сяргея Алексіеўскага.

Фота Сяргея Алексіеўскага.

Спачатку разгубілася

Маргарыта Франткевіч прызнаецца, што ёй вельмі спадабаліся новыя грошы.

– Каляровыя, акуратныя, кароценькія, зручныя для кашалька, – расказвае дзяўчына. – Спачатку крышачку разгубілася, але разабралася хутка, нават на касе дапамагла прадаўцу правільна здачу выдаць. Манет пакуль не бачыла, але, думаю, яны мне таксама спадабаюцца.

Фота Маргарыты Франткевіч.

Фота Маргарыты Франткевіч.

Калі вам далі рэшту новымі грашмі альбо вы змаглі іх зняць з банкамата, паведамляйце пра гэта ў рэдакцыю. Расказвайце, як вам прыходзілася разлічвацца імі. Таксама дасылайце фотаздымкі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце