weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 15° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 15° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
02.07.2016 08:35 ,

Жаніхі, не бойцеся падыходзіць да нявесты падчас першага танца. Парады, якія зробяць рэгістрацыю ў ЗАГСе нястрашнай

Фота: Ірыны Сяліцкай.

Рыхтуючыся да вяселля, маладыя стараюцца прадумаць усё да дробязяў. Аднак, часам, хваляванне ў адзін з самых важных дзён у жыцці можа прывесці да таго, што маладыя забываюцца на некаторыя рэчы.

Начальнік аддзела ЗАГС Маладзечанскага райвыканкама Ала Івашкевіч падчас заняткаў “Школы маладой сям’і” расказала, што варта зрабіць, каб працэдура ў ЗАГСе прайшла без лішняга хвалявання і слёз.

“Заходзьце, я туды не спяшаюся”

1. Пашпарты, квіткі аб аплаце, напісаныя імёны і прозвішчы сведак прынясіце напярэдадні вяселля. Неабавязкова ісці жаніху і нявесце, дакументы могуць прынесці і сваякі.

2. Калі ў вас урачыстая рэгістрацыя, ад любога з абраду вы можаце адмовіцца, ці, наадварот, уключыць у сцэнар. Але пра гэта варта сказаць спецыялістам загадзя.

Рэгістрацыя доў­жыцца каля 15 хвілін.

Фота Ірыны Сяліцкай.

Фота Ірыны Сяліцкай.

3. Прыедзьце у ЗАГС за 15-20 хвілін да прызначанага часу. Гэта дапаможа спакойна зайсці ў залу, падпісаць неабходныя дакументы перад рэгістрацыяй, аддаць пярсцёнкі, атрымаць пашпарты. Калі вы спазніліся, прый­дзецца чакаць, пакуль зарэгіструюць пары, якія прыйшлі своечасова.

– Сітуацыя са спазненнямі не адзінкавая ў нашай практыцы, – тлумачыць спецыяліст. – Таму мы заўсёды папярэджваем – прыедзьце раней. Аднойчы пара, якая спазнілася, чакала, пакуль вызваліцца час. Нявеста пачала плакаць – і макіяж, і настрой былі сапсаваныя. Невядома, колькі б яны стаялі, каб жаніх адной з пар не запытаўся, што зрабілася, і не саступіў сваё месца. “Я туды не вельмі спяшаюся!” – пажартаваў жаніх, каб разрадзіць сітуацыю.

Каб пярсцёнкі не сталі квадратнымі, знімайце з іх цэннік

4. Жаніхі, пакладзіце пярсцёнкі ў кішэню напярэдадні вяселля, праверце, каб былі не прашытыя кішэні.

– Некалі маладыя прынеслі пярсцёнкі, па якіх было бачна, што іх ужо насілі, – расказвае Ала Івашкевіч. – Адразу падумала, што яны перайшлі да маладых у спадчыну. Але не, калі пара пачала іх надзяваць, аказалася, што нявесце пярсцёнак падыходзіць, жаніху – толькі на кончык пальца. Проста малады забыўся пярсцёнкі. Іх узялі ў бацькоў,  каб захаваць традыцыю.

Фота Ірыны Сяліцкай.

Фота Ірыны Сяліцкай.

5. Знімайце з пярсцёнкаў этыкеткі з цаной.

– Мы ведаем, наколькі малады стараўся, выбіраючы пярсцёнкі, – узгадвае частыя памылкі спецыяліст. – Але не трэба паказваць іх цану. А вось з нітачкамі, на якіх трымаецца цэннік, бываюць праблемы. Аднойчы я не магла ра­зарваць яе падчас  цырымоніі, папрасіла зрабіць гэта аднаго з гасцей. Ён і разарваў – толькі пярсцёнак стаў квадратным.

Фота Ірыны Сяліцкай.

Фота Ірыны Сяліцкай.

6. Пакладзіце пярсцёнкі ў каробачку. Яе вам аддадуць, а пярсцёнкі пакладуць у вазу са збожжам, з якой вы і будзеце іх браць.

– Зразумела, што некаторыя пары хочуць вылучыцца, быць адметнымі, – разважае спе­цыяліст. – Аднак перш чым рабіць, падумайце, ці не ўскладніць гэта працэдуру. Адна нявеста паклала пярсцёнкі на падушачку, а каб не зваліліся, зашпіліла шпількамі – жаніх хвіліны тры змагаўся з ёй, каб дастаць.

 

Фота Ірыны Сяліцкай.

Фота Ірыны Сяліцкай.

7. Вазьміце з сабой ручнік.

Падчас цырымоніі ім будуць абвязваць рукі маладым, вузел пажадана не развязваць, пакуль ваша дзіця не збярэцца пабрацца шлюбам. Ручнік можна перадаваць у спадчыну.

– У некаторых мясцінах краіны лічылася, што ручнік белага колеру – жалобны, – дзеліцца досведам спецыяліст. – Лепш вазьміце вышыты, напрыклад, чырвоную вышыўку нашы продкі лічылі абярэгам.

Рушнік вазьміце лепш вышыты. Фота Ірыны Сяліцкай.

Рушнік вазьміце лепш вышыты. Фота Ірыны Сяліцкай.

8. Жаніхі, не бойцеся падыходзіць да нявесты, калі танцуеце першы танец, нават, калі сукенка вельмі пышная. У гасцей у гэты час складваецца першае ўражанне пра вас як пра пару – наколькі вы гарманічныя разам.

Букет – своеасаблівы абярэг нявесты

10. Нявесты, не аддавайце букеты дружкам падчас цырымоніі.

– Гэта своеасаблівы абярэг ад благіх вачэй, зайздрасці, – расказвае Ала Івашкевіч. – Тым больш цяпер букеты робяць невялічкія, іх проста трымаць у руках. Калі я выходзіла замуж, у мяне быў вялізны букет з гладыёлусаў і нічога – усё вяселле трымала.

Тым больш жаніх стараўся выбраць букет, які адпавядае вашаму характару, вобразу, укладаў у яго часцінку сваёй душы. Калі вы аддалі некаму букет, гэта можа пакрыў­дзіць жаніха.

Нявесты, не бойцеся за свае прычоскі падчас вяселля, цырульнікі ў гэты дзень заўсёды стараюцца зрабіць вас надзвычай прыгожымі. Паводзьце сябе натуральна.

– Ведаю, што адной з нявест на трэці дзень пасля вяселля прычоску распляталі пласкагубцамі, – расказвае спецыяліст. – Справа ў тым, што заколкі счапіліся паміж сабой, па-іншаму не атрымлівалася дастаць іх.

Букет – своеасаблівы абярэг нявесты. Фота Ірыны Сяліцкай.

Букет – своеасаблівы абярэг нявесты. Фота Ірыны Сяліцкай.

11. Падбірайце сукенку пад свой рост, у іншым выпадку вы будзеце чапляцца за яе, яна будзе блытацца ў нагах. Гэта не толькі не прыгожа, але і небяспечна.

Падбірайце сукенку пад свой рост. Фота Ірыны Сяліцкай.

Падбірайце сукенку пад свой рост. Фота Ірыны Сяліцкай.

12. Прасачыце за тым, каб спецыялісты, якія будуць задзейнічаны на вяселлі (відэаздымшчыкі, фатографы), былі прыстойна апранутыя.

– Калі прыйшлі на ўрачыстасць, няхай для іх гэта і праца, выглядаць павінны адпаведна, – раіць Ала Івашкевіч. – Лю­дзі сталага ўзросту не заў­сёды разумеюць, калі, напрыклад, фатограф апрануты ў кароткія шорты і майку, як на пляжы.

Чаго нельга рабіць у маладзечанскім ЗАГСе

1. У ЗАГСе павялічылася колькасць неўрачыстых вяселляў – цырымоніі право­дзяцца ў банкетнай зале. Таму няма месца, каб зрабіць невялічкі банкет для маладых і гасцей з шампанскім і цукеркамі.

2. Непажадана пасыпаць маладых пялёсткамі руж і жытам. ЗАГС знаходзіцца каля жылых дамоў, таму ветрам пялёсткі руж і жыта могуць разносіцца каля пад’ездаў, а гэта лішнія клопаты жыхарам, якія павінны будуць прыбраць іх.

3. Сігналіць каля ЗАГСа – гэта перашкаджае іншым парам, якія бяруць шлюб.

Фота Ірыны Сяліцкай.

Фота Ірыны Сяліцкай.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце