weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
03.07.2016 11:40 ,

Без майстра музыка больш не гучыць… Да гадавіны смерці Уладзіміра Ключнікава

Фота: забяспечана Маладзечанскім музычным каледжам.

Майстра, выкладчыка і музыканта Уладзіміра Ключнікава не стала год назад. 

І таму, хто сцвяр­джае, што незаменных людзей няма, проста не пашчасціла працаваць побач з выдатным майстрам, выкладчыкам, музыкантам.

Уладзімір Ключнікаў усё жыццё прысвяціў музычнаму вучылішчу. Працаваў не толькі выкладчыкам, але і рэстаўратарам музычных інструментаў. Успамінаў, як не раз даводзілася ездзіць у вёску, прасіць у мясцовых жыхароў “выдзіраць” з хваста белых коней волас для смычкоў.

Свае інструменты Уладзіміру давяралі і канцэртмайстар аркестра Юрыя Башмета, і заслужаныя артысты.

На “Славянскім базары” Уладзімір таксама пакінуў свой след, калі вырабіў для фестывалю копію інструмента віёлы да гамба майстра 18 стагоддзя Ніколы Бертрана. 

Віёла да гамба па сваім гучанні нагадвае сучасную віяланчэль. Але знешне – гэты інструмент 100% арыстакрат – вытанчаная драўляная фігура, увянчаная разь­бяной галоўкай на тонкай шыі.

Дзівіўся тады Уладзімір Рыгоравіч, што такі інструмент майстры ў 18 стагоддзі стваралі без усялякіх чарцяжоў і камп’ютараў.

Але ці стварыў бы Уладзімір такі цудоўны інструмент, ці атрымалася б у яго чуць новыя галасы і вучыць іх музыцы, каб не крочыла з ім па жыцці яго спадарожніца, паплечніца, любімая жонка Галіна Баян-Ключнікава.

Пазнаёміліся яны яшчэ ў студэнцтве. Так і ішлі па жыцці разам. Галіна Аляксееўна абараняла два франты – творчы і сямейны. У Ключнікавых тры сыны: Дзяніс – пайшоў па слядах бацькі і працуе майстрам-рэстаўратарам струнных інструментаў і артыстам філарманічнага аркестра, Рыгор – выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Уладзімір – піяніст.

Уладзімір Рыгоравіч Ключнікаў выхаваў не толькі сваіх сыноў, але за час працы ў музычным каледжы Агінскага выпусціў каля 30 музыкантаў-кантрабасістаў.

Рыгор Сарока, дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага, сказаў пра Уладзіміра Ключнікава:

– Ёсць у любым калектыве асобы, калі яны сыходзяць у іншы свет – дык замяніць іх практычна немагчыма… Вельмі няправільная думка аб тым, што незаменных людзей няма. Замяніць можна пасаду, а чалавека, асобу – не!

З сыходам Уладзіміра Рыгоравіча Ключнікава музычны каледж і ўвогуле струннае смычковае інструментальнае выканальніцтва Беларусі страціла цудоўнага майстра па рамонце, рэстаўрацыі і нават вырабе вельмі складаных, тонкіх, далікатных музычных інструментаў, якімі з’яўляюцца скрыпка, альт, віяланчэль, басэтля.

Таму аб Ключнікаву-майстру самыя лепшыя ўспаміны і ўдзячнасць за яго многія гады працоўнай дзейнасці ў нашай знакамітай установе.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце