weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 25° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 25° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
03.07.2016 22:54 ,

Нацбанк патлумачыў, адкуль на двухрублёвых манетах з'явіліся чорныя плямы

Фота: Вольгі Шукайла, tut.by.

Уладальнікі новых грошаў заўважылі на некаторых двухрублёвых манетах чорныя плямы – ці то іржу, ці то сляды акіслення. На манетах іншых наміналаў візуальных змен не відаць. У Нацбанку расказалі, чаму некаторыя двухрублёўкі так хутка страцілі таварны выгляд.

Рэгулятар адразу растлумачыў, што пацямнелі не ўсе двухрублёвыя манеты.

– Якасць манет у першую чаргу залежыць ад уласцівасцяў выкарыстаных металаў. Металы, якія ўваходзяць у склад манет, могуць быць схільныя да акіслення. Улічваючы, што яны былі вырабленыя ў 2008 годзе і знаходзіліся працяглы час на захоўванні, адбыўся працэс акіслення, у выніку якога на асобных манетах з’явіліся цёмныя плямы, – расказваюць ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

На рукі манеты з плямамі патрапілі з-за “неабходнасці ў сціслыя тэрміны ажыццявіць выпуск у абарачэнне значнай колькасці манет”.

– Аўтаматызаваны пералік манет не меркаваў сартаванне з адборам манет з плямамі. У далейшым пры апрацоўцы дадзеныя манеты будуць адбірацца з абарачэння банкаўскай сістэмай, выпуск манет з такімі праявамі па магчымасці ажыццяўляцца не будзе, – запэўнілі ў Нацбанку.

Пры гэтым пацямненні ніяк не адбіваюцца на плацежаздольнасці манет, запэўнівае рэгулятар.

– Лакальныя плямы не адносяцца да прыкмет неплацежнасці манет і не ўплываюць на іх спажывецкія ўласцівасці, звязаныя з выкарыстаннем манет у абарачэнні, іх апрацоўкай, у тым ліку тэхнічнымі сродкамі прыёму, пераліку і сартавання. Названыя манеты могуць знаходзіцца ў наяўным абарачэнні без абмежаванняў, – кажуць спецыялісты.

Фота Вольгі Шукайла, tut.by.

Фота Вольгі Шукайла, tut.by.

У Нацбанку тлумачаць, што “аналагічныя праявы ўласцівыя і манетам іншых дзяржаў”.

Нагадаем, два рублі – самая буйная манета, якую выпусцілі ў абарачэнне пасля дэнамінацыі. Яна адрозніваецца ад астатніх тэхналогіяй вырабу – гэта кальцо з сярэдзінай (у дыяметры 23,5 мм, вага – 5,81 г). Колер і сплаў – бікалор. Гэта значыць, што манета пакрытая меддзю і латунню па краях, меддзю і нікелем – у сярэдзіне.

Новыя грошы былі надрукаваныя і адчаканеныя яшчэ ў 2008-2009 гадах. Увесь гэты час яны знаходзіліся ў Цэнтральным сховішчы Нацбанка.

– Умовы захоўвання вельмі камфортныя і з грашмі ўсё ў парадку, – запэўнілі раней журналістаў у Нацбанку. Так, сістэма вентыляцыі і кандыцыянавання паветра рэгуляваліся аўтаматычна, грошы захоўваліся пры тэмпературы 22-25 градусаў цяпла і пры пэўным узроўні вільготнасці.

«Наша Ніва» паводле .

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце