weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
04.07.2016 13:55 ,

На першым фестывалі “Энергія маладосці” ў Вілейцы адкрывалі скейт-парк і абсыпаліся фарбамі (Фота)

Удзельнікі спаборніцтваў выконвалі складаныя трукі на роварах ВМХ.

Фестываль моладзевых субкультур “Энергія маладосці” прайшоў у гарадскім парку Вілейкі 1 ліпеня.

Урачыста адкрылі скейт-парк, які пабудавалі на месцы колішняй танпляцоўкі. Выступіў спявак Саша Нэма, прайшлі паказальныя выступленні і спаборніцтвы па скейтбордынгу і на роварах ВМХ.

Адкрыццё скейт-парку.

Адкрыццё скейт-парку.

На канцэрце Сашы Нэма.

На канцэрце Сашы Нэма.

Спаборніцтвы па скейтбордынгу

Спаборніцтвы па скейтбордынгу

Побач паказвалі майстэрства і спаборнічалі аматары воркаўту — як хлопцы, так і дзяўчаты.

Паказальныя выступленні па воркаўту. Фота Алеся Высоцкага.

Паказальныя выступленні па воркаўту. Фота Алеся Высоцкага.

Паўсюдна хадзілі абсыпаныя фарбамі Холі юныя віляйчане — на свяце праходзіў фестываль HoliDance. Яшчэ наведнікаў чакалі забаўляльная праграма і велаквэст, майстар-клас па скандынаўскай хадзе, рок-канцэрт і розныя забавы.

Фота Алеся Высоцкага.

Фота Алеся Высоцкага.

Ініцыятарам правядзення фестывалю стала грамадскае аб’яднанне па ўстойлівым развіцці Вілейскага рэгіёна “ЗОВіК”.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце