weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
06.07.2016 21:37 ,

А ў Маладзечне зараз вясёлка +падказка, як запомніць колеры вясёлкі (Фота)

Фота: Аляксандра Казлова.

Усім, каму лянота ўстаць з канапы і зазірнуць у акно, або тым, хто далёка, і прыгажосці гэтай не бачыць перадаем нашу вясёлку з вуліцы Лібава-Роменскай. 

А тыя, хто праспаў вясёлку, не перажывайце. У Маладзечне ў бліжэйшыя два дні будуць ісці дажджы, так што злавіць сямікаляровую прыгажуню яшчэ можна будзе. 

А пакуль вось вам падказкі, як запомніць паслядоўнасць колераў вясёлкі на беларускай мове.

Чырвоны – аранжавы (памаранчовы, памяранчавы) – жоўты – зялёны – блакітны – сіні – фіялетавы

Чалавек памяркоўны (абачлівы), [a] жонку заўсёды сабе бярэ файную.

Чакаю апэтытных жабак з беларускіх сажалак. Француз.

Чыж аддаў жуку загад: брат, схавай фотаапарат.

Чэшскі пан жадае зноў бачыць сорак фазаноў.

Чаму птах журботны зранку? Бо сапсута філіжанка.

Фота Аляксандра Казлова

Фота Аляксандра Казлова

Фота Аляксандра Казлова

Фота Аляксандра Казлова

Фота Андрэя Хруцкага

Фота Андрэя Хруцкага

Фота Андрэя Хруцкага

Фота Андрэя Хруцкага

Фота Андрэя Хруцкага

Фота Андрэя Хруцкага


Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце