weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
06.07.2016 13:04 ,

Аспірын дапамагае зачаць хлопчыка

Фота: wantbaby.ru.

Калі жанчыны, якія перанеслі няўдалую цяжарнасць, прымаюць перад палавым актам аспірын, яны на 30% павышаюць свае шанцы зачаць хлопчыка. Да такой высновы прыйшлі амерыканскія навукоўцы, аўтары артыкула ў часопісе Journal of Clinical Investigation. Коратка пра даследаванне паведамляе The Daily Mail.

Даследчыкі працавалі з жанчынамі, цяжарнасць якіх скончылася выкідышам. Вядома, што рызыка выкідышу вырастае з-за запаленчых працэсаў у матцы. Лічыцца, што імунная сістэма памылкова ўспрымае плод як іншароднае цела і пачынае атакаваць яго.

Аспірын – гэта несцероідны супрацьзапаленчы прэпарат, які здымае боль і запаленне. Некалькі невялікіх даследаванняў паказалі, што ён павялічвае працэнт удалых цяжарнасцяў сярод жанчын, якія перанеслі працэдуру ЭКА.

Медыкі з Нацыянальнага інстытута здароўя дзяцей і развіцця чалавека (ЗША) давалі 1228 жанчынам, якія спрабавалі зацяжарыць, альбо таблетку аспірыну, альбо плацэба – каб яны прынялі лекі непасрэдна перад палавым актам.

У выніку 31% пар зачалі хлопчыка (у тых, што прымалі плацэба – 23%). Сярод пар, якія зачалі дзяўчынак, адрозненні паміж “аспірынавай” групай і групай плацэба апынуліся мінімальнымі (24 і 25% адпаведна). Акрамя таго, у жанчын, якія прымалі лекі, запаленне тканак маткі было менш сур’ёзным.

Такім чынам, ужыванне аспірыну зніжае шанцы, што арганізм не прыме эмбрыён мужчынскага полу. Аднак навукоўцы папярэджваюць: дапаможа такі сродак толькі тым жанчынам, якія пакутуюць ад запаленчых працэсаў у матцы, звязаных з выкідышамі.

Паводле «Нашай Нівы».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце