weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
08.07.2016 10:56 ,

Каб перамагчы, адкрый сваю дзікую прыроду. Што глядзець у кіно на гэтым тыдні

Фота: nice-film.ru.

Сямейнае фэнтэзі “Вялікі і добры велікан” – добрая казка, якая абавязкова вас здзівіць. Рэжысура Стывена Спілберга аздобленая музыкай кампазітара “Зорных войнаў”, “Спіса Шындлера” і іншых вядомых карцін Джона Уільямса.

Абодва майстры стварылі такую атмасферу казкі, якая будзе прабіраць вас да мурашак. Пры гэтым не трэба чакаць ад фільма двайнога сэнсу ці глыбокага драматызму. І хаця гэта лёгкая і прыемная казка, яна знятая на такім узроўні, што пакідае ў гледача ўздых захаплення.

Фота boberr.com.

Фота boberr.com.

Дзяўчынка Сафі ніяк не магла заснуць. Апоў­начы яна ўбачыла велікана, які падыходзіў да суседніх дамоў і дзьмуў у дамы спальняў. Велікан убачыў Сафі, схапіў яе і панёс дадому ў краіну веліканаў.

Ён быў адзіным добрым веліканам і пад сакрэтам збіраў добрыя сны, а пасля ноччу раздаваў іх дзеткам. А яшчэ ў велікана такія вушы, што ён чуе, пра што сны ў дзяцей, і не дазваляе ім сніць кашмары.

Фільм пад слоганам “Калі твой сябра велікан, цябе чакаюць вялікія справы” – найлепшая прапанова для сямей з дзецьмі.

Фота photoshdwallpapers.com.

Фота photoshdwallpapers.com.

Слоган баевіка “Тарзан. Легенда” падкупляе простасцю – “Чалавек. Прырода”. Гледачу прапануюць паназіраць за акцёрам шведскага паходжання Аляксандрам Скарсгардам у ролі галоўнага персанажа.

У гэтай гісторыі мы бачым і тое, як бацькі галоўнага героя трапілі ў джунглі і чаму Тарзан застаўся адзін. Праз шмат год ён апынаецца ў Лондане, дзе яго чакае звычайнае чалавечае жыццё і нават жаніцьба з прыгажуняй Джэйн.

Але каралева дала яму даручэнне вярнуцца ў Конга і прааналізаваць сітуацыю на рудніку па здабычы алмазаў.

Падазрэнні каралевы не былі марнымі – на рудніках адзін з кіраўнікоў праварочваў незаконную схему для сваёй нажывы. А калі Тарзан паспрабаваў яго спыніць, то злодзей узяў у заложнікі Джэйн.

І для Тарзана надыходзіць момант, калі для перамогі яму даво­дзіцца вярнуцца да сваёй іншай паловы сябе, да вытокаў дзікай прыроды ў чалавеку.

Пейзажы Афрыкі, і ўвогуле візуальная частка карціны, стануць для вас смачнай абгорткай, у якую загорнуты знаёмы сюжэт.

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

Драма “Да сустрэчы з табой” – найлепшы спосаб правесці рамантычны вечар. У фільме шмат выдатных жартаў, якія разбаўляюць кранальную любоўную гісторыю.

Дзяўчына згубіла працу і цяпер шукае новую. Ёй трапляецца прапанова даглядаць паралізаванага мала­дзёна. Маладыя людзі знаёмяцца і змяняюць жыццё адзін аднаго. З кінатэатра вы выйдзеце з пазітыўным настроем і добрымі думкамі.

Фота film.ru.

Фота film.ru.

Жахі пра апакаліпсіс атрымалі новы сюжэт. У карціне “Мабільнік” людзі ператвараюцца ў зомбі праз імпульс з сотавага тэлефона. Чарговая карціна пра знішчэнне чалавецтва і адзіны шанец выратаваць блізкіх.

Пра час і цану кінасеансаў глядзіце ў рубрыцы “Рэпертуары”.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце