weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3176
1 долар 1.996
100 рас.руб. 3.1527
08.07.2016 12:00 ,

На канцэрце Дзмітрыя Рудыка ў Вілейцы танцавала ўся плошча (Фота)

Аляксандр Ярмоленка акампаніруе на саксафоне.

2 ліпеня ў Вілейцы адзначылі свята горада і Дзень вызвалення Беларусі.

Свята панавала ў горадзе ўвесь дзень: былі і ўрачыстасці, і забавы.

А вечарам цэнтральная плошча сабрала віляйчан на канцэрт маладзечанца Дзмітрыя Рудыка, які ў апошнія выхадныя чэрвеня стаў пераможцам рэаліці-шоу “Народны шансон”.

– Гуляў увесь горад, уся плошча танцавала, проста перад сцэнай! – захоплена распавядае Дзмітры. – Вілейка – нібы асобная краіна, у якой людзі нязмушаныя і адкрытыя.

Па ацэнках Дзмітрыя, на канцэрце, які пачаўся ў 22 гадзіны, было каля трох тысяч чалавек. За дзве з паловай гадзіны віляйчане пачулі 30 песень. Удалы дуэт Дзмітрыя з дырэктарам вілейскага Палаца культуры Алесяй Высоцкай прыйшоў даспадобы гледачам.

– Надвор’е было проста шыкоўнае, віляйчане паглядзелі прагноз, перш чым планаваць дату свята, – узгадвае спявак. – Выконвалі старыя і новыя хіты, а калі я заспяваў песню “Ах, Вілейка, жамчужына ля мора…” – як усе танцавалі! Мора пазітыву!

Алеся Высоцкая і Дзмітры Рудык. Фота Вольгі Жарскай.

Алеся Высоцкая і Дзмітры Рудык. Фота Вольгі Жарскай.

На саксафоне Дзмітрыю акампаніраваў выкладчык дзіцячай школы мастацтваў з Маладзечна Аляксандр Ярмоленка:

– Такі таленавіты, на ляту ўсё схоплівае, – заў­важае Дзмітры пра ігру музыканта.

Канцэртам свята для віляйчан не закончылася. Спачатку ўсе атрымалі асалоду ад салюта, а пасля працягвалі весяліцца на дыскатэцы, якую зладзілі таксама на цэнтральнай плошчы.

Канцэрт у Маладзечне, які планавалі правесці 3 ліпеня на прыступках кінатэатра, давялося перанесці пакуль на нявызначаны дзень. Прычынай стаў моцны ­дождж.

Фота Вольгі Жарскай.

Фота Вольгі Жарскай.

Фота Вольгі Жарскай.

Фота Вольгі Жарскай.

Фота Вольгі Жарскай.

Фота Вольгі Жарскай.

Фота Вольгі Жарскай.

Фота Вольгі Жарскай.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце