weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
08.07.2016 13:55 ,

Валожынскі раён: скраў карабельны звон у мастака і прадаў спеваку

На фота вылучаная рында.

Гісторыя няўдалага прадпрымальніцтва скончылася крымінальнай справай у Следчым камітэце.

Пра гэта распавяла следчая Валожынскага Следчага камітэта Юлія Селятыцкая.

Жыхар адной з вёсак Валожынскага раёна Н. ад 2012 года працаваў у аднавяскоўца, мастака. Гаспадар прасіў дапамагаць з будаўнічымі работамі і разлічваўся за гэта. Работнік працаваў, але часам сыходзіў у запой.

Летась у лістападзе Н. прыйшоў у двор мастака. Гаспадара дома не было, а мужчыну вельмі трэба было выпіць. Ён знайшоў у гаспадарчай пабудове латунны звон і скраў яго.

– Прычым гэта не проста звон, а рында – адмысловы звон для карабля, і важыць больш за чатыры кілаграмы, – удакладняе Юлія Селятыцкая. – Адкуль гэты звон і для чаго, мы не высвятлялі – усё ж гаспадар чалавек мастацтва, напэўна, для нечага спатрэбіўся.

Н. скрадзены звон прапанаваў не вельмі знакамітаму спеваку, якому якраз менавіта рында і была ў гэты момант трэба. Мужчына ацаніў звон у 20 рублёў (200 тысяч рублёў), а ў інтэрнэт-крамах на сувенірныя рынды ставяць цэннік ад 100 рублёў (ад аднаго мільёна рублёў).

Прадавец атрыманыя грошы аддаў на алкаголь, які хутка выпіў. Праз чатыры дні ён прыйшоў у двор іншага аднавяскоўца і скраў там балгарку. Знайшоў пакупніка, якому аддаў інструмент таксама за 20 рублёў (200 тысяч).

У вёсцы жыхары ведаюць, што схільны выпіць, і пабойваліся купляць тое, што ён прадаваў.

Але мужчына знаходзіў, як угаварыць. Напрыклад, пра рынду ён зманіў, што знайшоў яе пры разборы старой лазні, а пра балгарку сказаў, што яна была яго інструментам.

Пацярпелыя не звярталіся ў міліцыю з заявай аб скрадзеным. Тым не менш, міліцыянерам паступіла інфармацыя пра злачынства, і супрацоўнікі звярнуліся да пацярпелых. Тыя прызналі, што ў іх скралі рэчы, якія ім вельмі патрэбныя. Скрадзенае забралі ў тых, каму яго прадалі. Н. прызнаны падазраваным, прызнаў сваю віну. Яму прызначаная судова-псіхіятрычная экспертыза.

У гэтым месяцы следчая рыхтуе справу для перадачы яе пракурору.

Даведка “РГ”. Рында – карабельны звон, у які б’юць кожныя паўгадзіны для пазначэння часу, выкарыстоўваюць для сігналу аб пажарнай трывозе і пры тумане. Тры ўдары ў рынду азначаюць поўдзень. Звычайна рынду ставяць на ўсе сучасныя караблі і судны.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце