weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
08.07.2016 15:56 ,

Вера ў цуд, што пераможа «Іслач», жыла роўна 11 хвілін. Да першага гола ад БАТЭ (Фота)

На матч супраць БАТЭ выйшаў гулец з Маладзечна Уладзіслаў Фядотаў.

7 ліпеня на гарадскім стадыёне адбылася гульня паміж "Іслаччу" і "БАТЭ". 

Нягледзячы на неўстойлівае надвор’е, заўзатараў было, бадай, болей, чым на ўсіх астатніх матчах.

А паглядзець, натуральна, было на што.

Ужо на першых хвілінах штрафны ўдар у вароты БАТЭ закончыўся забітым мячом. «Іслач» павяла ў ліку!

Яшчэ праз пару хвілін, здавалася, другі мяч апынецца ў варотах барысаўчан. Пазней, на прэс-канферэнцыі, трэнер «Іслачы» Віталь Жукоўскі прызнаецца, што ён ужо бачыў мяч у чужых варотах:

– Лік 2: 0 быў бы прыстойным зазорам: можна было б згуляць па-іншаму, сесці ніжэй. Але мы хацелі прэсінгаваць саперніка высока, каб гледачы атрымалі задавальненне ад футбола, і хацелася гуляць больш у атаку, без сарамлівасці.

На 13 хвіліне Аляксандр Валадзько зрабіў лік роўным – 1:1.

Потым недарэчны другі гол на апошніх хвілінах першага тайма, і ўжо ў распранальню падначаленыя Жукоўскага сыходзілі панурыўшыся.

Хаця, па словах таго ж Віталя Жукоўскага, «мне сёння не спадабалася, што футбалісты ў распранальні былі задаволеныя, маўляў, згулялі з БАТЭ 1: 3. Мне здаецца, што заўсёды трэба старацца перамагчы».

Другі тайм – лік становіцца 1:3. І застаецца нязменным да канца сустрэчы. І тут становіцца зразумела, што цуд пабачыць гледачам не ўдасца.

Затое, на апошніх хвілінах матча на стадыён выйшаў малады гулец з Маладзечна – Уладзіслаў Фядотаў.

Пра эмоцыі гульца, а таксама каментар Віталя Жукоўскага пра тое, што Улада ён выпусціў з-за траўмы свайго юнацва, чытайце ў пятнічным нумары «Рэгіянальнай газеты» ад 15 ліпеня. 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце