weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
09.07.2016 08:29 ,

Перастаньце сціраць свае жаданні і ўнутраныя межы, навучыцеся гаварыць “не”

Фота: ezoscop.com.

Кожны чалавек шмат разоў у жыцці апынаўся ў сітуацыі, калі цяжка было сказаць “не”. Праблемы пачынаюцца, калі вы пачынаеце ставіць чужыя жаданні вышэй за ўласныя.

Справа не ў тым, што часта мы адмаўляем людзям альбо пагаджаемся на іх прапановы і просьбы. Важна, як мы сябе пры гэтым адчуваем – героем або ахвярай.

Пагаджацца выгадна

Вельмі часта казаць “так” выгадна. Аказваючы людзям паслугі ў шкоду сваім інтарэсам, мы толькі на першы погляд пакутуем. З іншага боку, такім чынам мы атрымліваем пацвярджэнне ўласнай значнасці. Прыемна адчуваць сябе добрым чалавекам, незаменным супрацоўнікам або сапраў­дным сябрам.

Для тых, хто не ўпэўнены ва ўласнай каштоўнасці, вельмі важна пастаянна атрымліваць падобныя пацвярджэнні. Імкненне быць зручным для ўсіх – не пакрыўдзіць, парадаваць, выратаваць – часта ўзнікае праз страх быць адкінутым. Адмовіцца ад асабістых інтарэсаў для такіх людзей прасцей, чым пазбавіць сябе зносін, хай і сумнеўнай якасці.

Выкананне чужых жаданняў дазваляе адчуваць сябе добрым

Складанасці са словам “не” звычайна ўзнікаюць у чалавека, які ў дзяцінстве быў адкінуты. Хутчэй за ўсё, бацькі былі незадаволеныя сваім дзіцем, расказвалі, якім ён павінны быць, каб мама і тата яго палюбілі. Такія дзеці баяцца пакарання, крытыкі.

Фота maminklub.lv.

Фота maminklub.lv.

Пасталеўшы, працягваюць уважліва адсочваць эмоцыі навакольных, па іх вызначаць, “добры” ён ці “дрэнны”. Такі чалавек можа стаць настолькі залежны, што будзе здольны нервавацца з-за непрыветлівага тону ў гутарцы з малазнаёмым чалавекам. Занядбанае дзіця амаль не ведае, чаго хоча ад жыцця, але ведае, што выкананне чужых жаданняў дазваляе яму адчуць сябе добрым.

Адмаўляючыся ад уласных інтарэсаў, пад­парадкоўваючыся і ламаючы сябе, мы можам адчуваць сябе падманутымі, выкарыстанымі. Пачынаем злавацца на таго, з кім пагаджаемся. Негатыўныя эмоцыі можна доўга хаваць, але затым яны абавязкова праявяцца прамым або ўскосным чынам.

Прыемна адчуваць сябе добрым чалавекам. Фота vedaem.com.

Прыемна адчуваць сябе добрым чалавекам. Фота vedaem.com.

Адмовіцца – не значыць быць баязліўцам

Магчыма, хто-небудзь задумваўся, чаму дзеці могуць лёгка адмаўляцца, не дзяліцца цацкамі, не гуляць у гульню, якая не падабаецца. Уся справа ў дзіцячай непасрэднасці.

Непасрэднасць – гэта шчырае выказванне сваіх пачуццяў і эмоцый, здольнасць дзейнічаць без роздумаў і сумневаў, па ўнутраным захапленні. Часам гэтай якасці вельмі не хапае дарослым.

Чалавек, які прамаўляе простыя словы адмовы, не значыць, што ён дрэнны, баязлівы. Цвёрдае “не” ўсяго толькі азначае, што чалавек такі, як ёсць, і не абавязаны адпавядаць чужым уяўленням аб ідэале.

Калі мы гаворым “не” ці “так”, тым самым мы абазначаем свае жаданні і ўнутраныя межы. Калі ўвесь час без асабістага на тое жадання адказваць “так”, то ўнутраныя межы сціраюцца. Гэта і перашка­джае зразумець свае патрэбы.

Калі заўсёды мы кажам “не”, то ўнутраныя межы занадта жорсткія. Звыклае адмаўленне перашкаджае атрымліваць новую інфармацыю са знешняга свету. Катэгарычнае “не” і звыклае “так” – крайнасці. Таму выбірайце залатую сярэдзіну.

Толькі ўсвядоміўшы выгады пастаяннай згоды, вы зразумееце, чаму так цяжка сказаць “не”.

Баючыся сказаць “не”, вы ствараеце ў сабе комплексы, якія ў рэчаіснасці не маюць пад сабой ніякай падставы. Усе прычыны, якія перашкаджаюць сказаць запаветнае “не”, знаходзяцца толькі ў думках.

Фота man-and-life.ru.

Фота man-and-life.ru.

Некалькі спосабаў сказаць “не”

1. Назавіце прычыну адмовы.

Напрыклад: “Я з задавальненнем бы, але….”. Дастаткова проста растлумачыць лю­дзям, таму што многія з іх проста не бачаць падставы для адмовы.

2. Падсаладзіце сказанае.

Напрыклад: “Выдатная ідэя, але…” Часам баішся сказаць “не”, каб нікога не пакрыўдзіць. Таму можна сказаць так, каб чалавек гэта прыняў за камплімент. Галоўнае, каб ён прагучаў шчыра.

3. Ухіліцеся ад адказу.

Напрыклад: “Паглядзім…” Калі адчуваеце націск з боку, ведаеце, што адгаворкі не дапамогуць, проста скажыце: “Я падумаю, я паспрабую”.

4. Заручыцеся пад­трымкай.

Напрыклад: “Мяне зможаш зразумець толькі ты…”. Многія людзі хваравіта рэагуюць, калі ім кажуць “не”, таму ім цяжка ўвайсці ў ваша становішча. Пры размове з такім чалавекам час ад часу кажыце пра тое, як вы загружаныя справамі, што ў вас няма часу.

5. Прапануйце варыянт, які ўсіх задаволіць.

6. Перакладайце адказнасць на іншых.

Напрыклад: “Ну, калі ты так лічыш…”. Хай яны думаюць, што іншага выйсця ў вас няма, і вы пагаджаецеся з іх меркаваннем.

7. Ужывайце чужыя прыёмы.

Напрыклад: “А як ты лічыш…” Варыянты могуць быць розныя: “Ты ж не пакрыўдзішся, калі…”.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце