weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
09.07.2016 09:10 ,

Смачна есці! Як прыгатаваць кабачкі, каб ела ўся сям’я

Фота: djurenko.com.

На падыходзе ў дачнікаў кабачкі, а на рынку іх ужо вал. Стравы з кабачкоў мала хто не любіць. Аднойчы чула такую размову між мужчынамі: “Мая жонка нагатавала нейкай бурды з кабачкоў і паставіла на стол. Я ж спачатку і не глядзеў у іх бок. Але ўсё ж пакаштаваў. Аказваецца, вельмі смачна. Цяпер кабачкі люблю і я”.

Рэцэпт гэтай стравы прыехаў з Амерыкі. Хто ні каштаваў – усім спадабалася. Спадзяюся, што вы таксама будзеце задаволеныя.

Запяканка з кабачкоў

Фота stylecraze.com.

Фота stylecraze.com.

1 кг кабачкоў, 3 цыбуліны, 5 яек, 500 г плаўленага сыру, 50 г алею, спецыі – на смак.

Нарэжце кружочкамі кабачкі, цыбулю. Пасаліце, пасыпце спецыямі і акуратна перамяшайце. Сыр нарэжце пласцінкамі і перамяшайце з кабачкамі. Дадайце алей і пастаўце на маленькі агонь. Увесь час перамешвайце, пакуль сыр не расплавіцца.

Форму для запякання змажце маслам. Узбіце яйкі і злучыце іх з кабачкамі, перамяшайце і выкладзіце ў форму. Пастаўце ў разагрэтую духоўку да 180-190 градусаў. Час выпякання залежыць ад глыбіні формы.

Гарачыя бутэрброды з кабачкамі

Фота povar.ru.

Фота povar.ru.

1 багет, 2 маладыя кабачкі, 150 г сыру галандскага, 2 яйкі, 1 пучок кропу, 2 пярынкі цыбулі, 2 зубкі часнаку, соль і перац – на смак.

Багет разрэжце на 4 часткі, затым кожную з іх разрэжце ўздоўж папалам. Кабачкі пачысціце і надзярыце на буйной тарцы. Зялёную цыбулю і кроп дробна пасячыце. Сыр надзярыце на сярэдняй тарцы.

Надзёртыя кабачкі адцісніце, каб пазбавіцца ад лішняй вадкасці. Дадайце да кабачкоў сыр, зялёныя цыбулю і кроп, здробнены часнок, яйкі, пасаліце, паперчыце, добра перамяшайце.

Бляху змажце маслам. Пакладзіце часткі багета, на кожную пакладзіце некалькі лыжак начынкі.

Запякайце 15 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў. Смачна есці.

Да гэтых страў можна дадаваць і дробна парэзаную кураціну.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце