weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
10.07.2016 15:53 ,

Дзяўчаты-двайнікі з Маладзечна: аднолькавыя ад прычосак да гарбінкі на носе

Фота: Наталлі ТУР.

– Ой, а ў цябе таксама гарбінка на носе!– Гэта я ў дзяцінстве аб арэлі стукнулася.– А мне валейбольным мячом заехалі.

У рэдакцыі размаўляюць дзве дзяўчыны, якія яшчэ 15 хвілін таму ўвогуле не былі знаёмыя, але яны так падобныя адна на адну!

– Яны аднолькавыя, але гэта не сёстры? – спытаецца ў мяне знаёмы, які ўбачыў на экране фотаздымак дзвюх дзяўчат.

Давайце нарэшце знаёміцца: Ірына Мя­дзведзева і Юлія Жорава.

Прыкладна месяц таму  давялося мне быць у адной кампаніі. Непадалёк ад нас ішла дзяўчына.

– Гэта Ірына? – сталі абмяркоўваць мае спадарожнікі.

– Не, не Ірына.

– Калі гэта Ірына, то чаму яна не адгукаецца.

Падышлі, спыталіся.

– Ірына?

– Не, Юля.

Потым было яшчэ некалькі сітуацый, пасля якіх стала зразумела, што дзяўчат паміж сабой пазнаёміць трэба.

Першай у рэдакцыю прыйшла Ірына:

– Перад тым, як ісці сюды, я начыталася розных псіхолагаў. І ведаеце, што яны гавораць: пасля сустрэчы двайнікоў нехта з іх павінны будзе знікнуць назаўжды. Страшнавата нешта знаёміцца са сваім двайніком.

Ірына: за некалькі дзён да сустрэчы я марыла пра двайніка

Ірына працуе доктарам лабараторнай дыягностыкі ў бальніцы. І жыве ў Маладзечне толькі год, трапіла ў горад сонца па размеркаванні. Наперадзе яшчэ два гады адпрацоўкі. А нарадзілася Ірына ў Гомелі.

– Мне Маладзечна падабаецца, калі пашчасціць выйсці замуж і застацца тут, то лепшага месца шукаць не буду. Маладзечна мне родны Гомель і нагадвае. Такі ж прыгожы парк, наша Алея Перамогі вельмі падобная на ваш Брадвей. Нават і забаўляльныя ўстановы называюцца падобна: “Рэд Паб” у  нас і “Рэд Бар” у вас.

Ірына, акрамя таго, што працуе ў бальніцы, яшчэ актыўна гуляе ў “Мазгабойню” і іншыя інтэлектуальныя гульні.

– У мяне каманда свая ёсць у Гомелі, і ёсць тут.

І за некалькі дзён да таго, як ты пазваніла, я злавіла сябе на думцы, што не блага было б мець двайніка, каб мець магчымасць прысутнічаць у двух месцах адначасова.

Пра сябе Ірына кажа, што яна пячорны чалавек.

– Мяне рэдка можна сустрэць у горадзе, таму пра існаванне Юлі я не ведала. Не бачыла яе ніколі і ніхто са знаёмых мяне не блытаў. А яна ўвогуле існуе?

Юля ж прызналася, што з ёй даволі часта ў горадзе вітаюцца не знаёмыя ёй людзі.

– А быў выпадак у маршрутцы, да мяне падсеў хлопец і пачаў балбатаць пра тое, дзе ўчора быў, нейкія імёны называў. Я на яго гляджу здзіўлена, і ён разумее, што штосьці не тое.

І кажа: так, ты не магла мяне не пазнаць, значыць, гэта не ты.

Цяпер разумею, хто была тая, – смяецца Юлія.

Юля працуе педагогам-арганізатарам у сярэдняй школе №12.

– Я з дзяцінства спявала, таму заўсёды марыла быць артысткай. А працуючы ў школе, спяваю на кожным свяце, так што часткова мара збылася. Ірыну замяніць на рабоце? Не, не змагла б. Доктарам ніколі сябе не ўяўляла. Хаця медыцынская форма падабаецца, ёсць у ёй нешта такое  строгае і таямнічае.

У адрозненне ад Ірыны, Юля сябе тусоўшчыцай лічыць.

– Мяне толькі немагчыма сустрэць там, дзе сумна. І ў агарод ні за што не зацягнеш. І за рукадзеллем дакладна не заўважыш мяне. Гэта не маё.

Калі дзяўчаты ўсё ж сустрэліся, склалася адчуванне, што знаёмыя былі даўно. Ірына закрывала Юлі частку твару, каб дакладна зразумець, чым жа яны паміж сабой падобныя?

Акрамя аднолькавай гарбінкі на носе, дзяўчаты знайшлі шмат чаго агульнага, калі адказвалі на адны і тыя ж пытанні. Давайце разам параўнаем, ці нашмат адрозніваюцца адказы падобных знешне і абсалютна розных па тэмпераменце і нават узросце дзяўчат, якія да “Рэгіянальнай газеты” нават не бачыліся ніколі ў жыцці.

Ірына

Юлія

Калі святкуеце Дзень Народзінаў?

30 студзеня

20 лютага

Калі пара года, гэта?

Лета

Лета

Калі стыль у адзенні?

Мы ж дзяўчынкі, як можна сказаць, што нашу, а што не? Рознае адзенне люблю. І ў розным адчуваю сябе камфортна.

Не магу сказаць. Што аддаю перавагу нечаму аднаму. У розных сітуацыях розная. Не грэбую і абцасамі, але люблю і джынсы з кедамі.

Калі кіно, то…?

Камедыі. І люблю кіно з незвычайным, непрадказальным канцом.

Камедыі. Яшчэ люблю нешта такое псіхалагічнае, з нечаканай развязкай, калі фільм утрымлівае да апошніх хвілін.

Мелодыя, якая стаіць на званку на тэлефоне?

Red Hot Chili Peppers

Б’янка.

Якая была мянушка ў дзяцінстве?

Паколькі прозвішча ў мяне Мядзеведзева, то і мянушкі былі ўтвораныя ад прозвішча: Мішка, Мішутка, Мядзведзік

Паколькі прозвішча ў мяне Жорава, то і мянушкі былі ўтвораныя ад прозвішча: Жорык, Жаржэта.

Любімы ласунак?

Сушы. Шакалад люблю, а вось да салодкага раўнадушная. Не люблю пірожныя. Торцікам мяне таксама не скарыш.

Марожанае. І ніколі не адмоўлюся ад мяса. Шашлыкі – гэта маё ўсё. Кожную раніцу пачынаю з кавы з малаком. Каваман я.

Ідэальны мужчына ён які?

Галоўнае ў мужчыне­ ­– гэта розум і пачуццё гумару. А тоўсценькі, ці лысенькі – не мае значэння.

Высокі, спартыўны, моцны. Каб за ім як за каменная сцяной.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце