weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -4° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
10.07.2016 09:29 ,

Не ведаеш арфаграфію – тры гады ссылкі дапамогуць запомніць правілы

Фільм па кнізе Анатоля Рыбакова “Дзеці Арбата” экранізаваў Андрэй Эшпай.

Дзеля таго, каб уявіць, якім было б ваша жыццё ў СССР у 30-х гадах, не варта мучыцца і будаваць машыну часу. Прапануем вам проста рашыць філалагічную задачу.

Расстаўце правільна знакі прыпынку ў наступным сказе: “Тэхніка ў перыяд рэканструкцыі вырашае ўсё Сталін”. Але памятайце, кропка альбо коска не ў тым месцы можа каштаваць вам трох гадоў вольнага жыцця, вас чакае ссылка.

Кніга Анатоля Рыбакова “Дзеці Арбата” нават у дэталях акунае нас у тую атмасферу.

Аўтар выдатна адлюстраваў эмацыйны бок эпохі: з аднаго боку – гэта вера маладых у правільнае кіраванне партыі, у светлую будучыню. З іншага – людзі, якія на сабе адчулі сталінскі рэжым.  Яны ўжо ніколі не будуць такімі, як раней.

Сумленны і беспрынцыповы – рана ці позна даскачашся

У рамане паказанае жыццё Сашы Панкратава, яго сям’і, сяброў. Юнак бязмежна верыць у сілу савецкай улады і гатовы будаваць светлую будучыню. Але савецкая сістэма выпра­боў­вае нават веру чалавека, які інтарэсы краіны ставіць вышэй за свае. 

Саша – сумленны малады чалавек, які змагаецца за справядлівасць. Некаторыя людзі не вераць у тое, што можна захаваць і пранесці гэтыя якасці праз жыццё, упэўненыя, што рана ці позна хлопец  пры пануючай сістэме “даскачацца”.

Так і здараецца. Пасля таго, як пад яго кіраўніцтвам выйшла газета ў гумарыстычнай форме. Гэту справу разглядаюць на студэнцкім сходзе, хлопца выключаюць з інстытута. Аднак ён верыць, што праўда і партыя на яго баку, таму шукае паратунку ў вышэйшых інстанцыях. Яму гэта ўдаецца, аднак сістэма ўжо пачала працаваць супраць яго. Саша трапляе ў турму, пасля – у ссылку.

З іроніяй у гэтым выпадку адзін з герояў прамаўляе, наколькі гуманнай з’яўляецца савецкая сістэма: “Вы выпусцілі няправільную сценгазету, заўтра выдасце падпольны часопіс, паслязаўтра лістоў­кі. Гэта нават гуманна: за сценгазету вам далі тры гады, за лістоўкі прыйшлося б расстраляць – вам  збераглі жыццё”.

Падслухаць думкі Сталіна

Падчас ссылкі Саша даведваецца праз гісторыі іншых ссыльных, якой для іх з’яўляецца савецкая сістэма. Напрыклад, у ссылку можна трапіць нават за няведанне пунктуацыі ці няправільнае вымаўленне: “У нашай установе вісеў лозунг: “Тэхніка ў перыяд рэканструкцыі вырашае ўсё. Сталін”. …Я прачытаў яго адной выдатнай дзяўчыне. І яна ўлічыла мяне ў няведанні пунктуацыі. Ёй падалося, што я прачытаў лозунг так: “Тэхніка: у перыяд рэканструкцыі вырашае ўсё Сталін”. Яна была дзяў­чынай адукаванай, не магла перанесці майго невуцтва і падзялілася сваімі думкамі з кім трэба. У мяне заўсёды было дрэннае вымаўленне, і я думаў – ну, атрымаю за гэта добрую вымову. Атрымаў артыкул 58 пункт 10: контррэвалюцыйная агітацыя і прапаганда. Яшчэ добра, палічылі, што трох гадоў мне хопіць на вывучэнне арфаграфіі”.

Кніга цікавая і ў тым плане, што чытач бачыць не толькі жыццё простых людзей, аднак можа падслухаць думкі самога Сталіна, убачыць, чаго баіцца гэты чалавек, за што перажывае, як можа трымаць у страху цэлую краіну.

Пра што думае Сталін? Чаго баіцца? Ці здолее пранесці веру ў партыю, захаваць ранейшыя перакананні Саша Панкратаў – адказы шукайце ў кнізе.

Цытаты з рамана

1. Незразумелае яшчэ не ёсць няправільнае.

2. Не крыўдзіць – значыла не супярэчыць.

3. Калі людзі не могуць жыць разам, яны павінны разысціся.

4. Незаменных у нас няма: сёння я, а заўтра ты. Хаця калі ўдумацца, то гэтыя словы бессэнсоўныя. Калі ў бібліятэцы няма Пушкіна, я магу замяніць яго Талстым, але гэта бу­дзе Талстой, а не Пушкін.

5. Ашчаджаць сябе – значыць, не ашча­джаць іншых.

6. Людзі і ў горшых умовах застаюцца людзьмі.

7. Адзеннем адны падкрэсліваюць багацце, іншыя імкнуцца схаваць беднасць.

8. На самой справе, улада раз’ядноўвае, бо кожны імкнецца захапіць яе.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце