weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
11.07.2016 10:35 ,

Маладзечна ДЮСШ 4 перамагае з буйным лікам магілёўскае «Тарпеда»

Фота: Наталлі Тур.

У суботу, 9 ліпеня, на гарадскім стадёне каманда "Маладзечна ДЮСШ 4" выйграла з разгромным лікам у гасцей з Магілёва –5:1.

Гэтая перамога ў падначаленых Аляксандра Гармазы стала трэцяй запар, пасля яе маладзечанцы замацаваліся на шостай прыступцы турнірнай табліцы. 

У матчы супраць «Тарпеда» галы забівалі Сяргей Лавор ( 27 хвіліна), Юры Пустаход ( 33 хвіліна), Сяргей Космач забіў трэці гол у дадатковы час першага тайма ( 46+), на 66 хвіліне забіў Ігар Талькоўскі, фінальную кропку паставіў Ігар Нарожнік ( 73 хвіліна). 

Адзіны гол удалося адквітаць на 65 хвіліне Васілю Антоненку. 

Трэнер каманды Віталь Казяк патлумачыў у інтэрв’ю сайту infootball.by:

– У першым тайме каманда паказала вельмі прыстойны футбол (лепшы тайм у чэмпіянаце), забіла тры галы і не рэалізавала яшчэ некалькі добрых момантаў. Гэта стала магчымым па вельмі простай прычыне – магчыма, упершыню ў чэмпіянаце быў сабраны баявы склад. У перапынку палічылі, што гульня зробленая і, відаць, расслабіліся. Сапернік перахапіў ініцыятыву, забіў нам гол. Добра, што нам удалося літаральна праз хвіліну забіць чацвёрты гол і аднавіць розніцу ў ліку. Сапернік зразумеў, што адыграцца ў матчы не атрымаецца, і супакоіўся.

 Сёння быў наш дзень. За кошт прэсінгу прымусілі суперніка памыляцца. Радуе, што галы забілі пяць розных гульцоў.

Бліжэйшую гульню маладзечанцы згуляюць на выездзе супраць каманды з Жыткавічаў, а наступная дамашняя гульня адбудзецца 23 ліпеня. Сапернікамі маладзечанцаў стане Рагачоў. 

Фота зробленае на гульні супраць каманды Забудова. Выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце