weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 15° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 15° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 15° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
11.07.2016 14:51 ,

Пошукавы атрад “Анёл” запрашае ўсіх ахвотных на вучэнні

Фота: з сайта kudago.com.

Сёлетнія вучэнні, якія пройдуць 16-17 ліпеня, будуць прысвечаныя пошуку зніклых без вестак людзей у лясных масівах.

Арганізатары абяцаюць, што за два дні ўдзельнікі навучацца:

– Як правільна апранацца, што неабходна мець пры сабе для пошукаў у лясным масіве.

– Арыентавацца з дапамогай компаса ў лесе.

– Вядзенне перамоў з УКХ радыёстанцыяй, і што такое штаб ляснога пошуку.

– Як правільна перасоўвацца ў пошукавым ланцугу, што трэба ўлічваць і на што звяртаць увагу пры пошуку ў лясным масіве.

– Як аказаць першую дапамогу, транспартаваць і выводзіць знойдзеных людзей з лесу.

Пры сабе ўдзельнікам неабходна мець:

1. Намёт, спальнік (калі з начлегам)

2. Адзенне па надвор’і, цёплая вопратка на вечар.

3. Галаўны ўбор (абавязковы), зручны абутак для хады па лесе, дажджавік і камплект сухога адзення.

4. Компас, ліхтарык, свісток (калі маецца), святлоадбівальныя камізэлькі, эластычны бінт, марлевы бінт.

5. Запалкі, сродак ад камароў, сурвэткі.

6. Аптэчка першай дапамогі (+ прэпараты для сябе).

7. Камплект посуду.

8. Прадукты для сумеснага сілкавання:

— Макароны (рожкі), тушонка мясная, кансервы, чай, кава, вада, хлеб, батон;

— Шашлык (для вячэрняга вогнішча).

9. Прадукты хуткага прыгатавання (Ролтан, супы, кашы хуткага прыгатавання і г.д.).

10. Астатнія прадукты на сваё меркаванне.

Жадаючым прыняць удзел у вучэннях трэба патэлефанаваць па нумары: 8 (029) 973-45-48, каб арганізатары змаглі падлічыць колькасць удзельнікаў і ўдакладніць месца правядзення вучэнняў.  

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце