weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
11.07.2016 10:58 ,

Шукаюць гаспадара машыны, які прадаў яе з падробнымі дакументамі

Фота: kuzovspec.ru.

Маладзечанец купіў аўто з несапраўднымі дакументамі. Цяпер шукаюць папярэдняга гаспадара.

Сёлета ў сакавіку маладзечанец праз аб’явы ў інтэрнэце падабраў для сябе транспартны сродак. “Кію Спортэйдж”, якая спадабалася яму, ён купіў з пакетам дакументаў у грамадзяніна Расіі прас пасярэдніка ў Рагачове Гомельскай вобласці.

Калі маладзечанец ставіў машыну на рэгістрацыйны ўлік у дзяржаўтаінспекцыі, аказалася, што атрыманыя дакументы несапраўдныя. Міліцыянеры правялі ў межах крымінальнай справы трасалагічную экспертызу і высветлілі, што транзітныя нумары маюць прыкметы падробкі, а VIN-код зменены.

Каб высветліць усе абставіны, у межах папярэдняга следства высвятляюць асобу мужчыны, былога ўласніка аўто.

Прыкметы: на выгляд 35-40 год, рост каля 180 сантыметраў, хударлявы, цёмныя кароткія валасы. Быў апрануты ў чорны спартыўны касцюм з лагатыпам “Адыдас”, чорныя з сінімі палоскамі красоўкі.

Прыкладаем яго выяву.

Калі вы валодаеце інфармацыяй пра асобу ці месцазнаходжанне гэтага мужчыны, просім паведаміць у Маладзечанскі РАСК па тэлефонах: 8 (0176) 77-16-47, мтс 8 (029) 767-41-77 ці 102.

Канфідэнцыяльнасць гарантуем.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце