weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
11.07.2016 11:20 ,

Жыхарка Смаргоншчыны скрала кілаграм сала, які тут жа з’ела

Фота: з сайта fermerprodukt.ru.

У Смаргонскім раёне за здзяйсненне крадзяжу прыйдзецца адказваць мясцовай 44-гадовай жыхарцы. 

Раней судзімая таксама за крадзеж, жанчына вырашыла ізноў пераступіць закон, прычым зрабіла гэта, дакладна ўсё распланаваўшы.

Для пачатку выехала на раён і выбрала домік у вёсцы, у які вырашыла забрацца. Потым дачакалася, пакуль гаспадар жылля яго пакіне, пасля чаго, пашкодзіўшы замок, патрапіла ўнутр. Узбагаціцца даме, на жаль для яе, не ўдалося. Грошай падазраваная не адшукала, затое прыхапіла кілаграм сала, які пасля з’ела.

Прадукт прыйшоўся дарэчы, бо жанчына нідзе не працуе і мае праблемы з рэгулярным харчаваннем.

Распачатая крымінальная справа па артыкуле “крадзеж, учынены з пранікненнем у жыллё”.

Паводле uvd.grodno.by 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце