weather 0° Маладзечна
weather 0° Вілейка
weather 13° Смаргонь
weather 0° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 0° Мядзел
weather 13° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
13.07.2016 09:47 ,

Блізкія стварылі старонку памяці памерлага ад раку 28-гадовага Ігара Цімошкі, каб дзяліцца ўспамінамі пра яго

Фота: vk.com.

На старонцы блізкія разам перажываюць страту, падтрымліваюць адзін аднаго і дзеляцца прыемнымі ўспамінамі пра чалавека, які застаецца для іх дарагім.

Знаёмыя і сваякі Ігара пішуць пра тое, як пазнаёміліся з ім, дзеляцца фотаздымкамі і не застаюцца са сваім болем сам-насам.

Суполку стварыла сяброўка Ігара Валерыя Ляўковіч. Родныя і блізкія людзі вельмі ўдзячныя Валерыі за памяць аб Ігары.

Старонку памяці Ігару Цімошку стварылі ў «Вконтакте».

Ігар з каханай Настассяй. Фота vk.com.

Ігар з каханай Настассяй. Фота vk.com.

Ігар Цімошка закончыў маладзечанскую гімназію №7, БДУІР. Працаваў праграмістам. Некалькі год сустракаўся з каханай дзяўчынай Настассяй.

У 24 гады атрымаў дыягназ рак скуры. Сваякі прадалі маёмасць, каб сабраць на лячэнне, а калі не было чаго ўжо прадаваць, звярнуліся па дапамогу. 

Гісторыя Ігара кранула многія сэрцы, шмат хто далучыўся па магчымасці, каб пералічыць грошы на яго лячэнне. На нашым сайце rh.by у чэрвені артыкул пра тое, што па дапамогу звярнулася мама Ігара Жанна, стаў самым чытаным.

Яму некалькі тыдняў таму ўжо палепшала, ён пачаў рухацца пасля некаторага часу паралізаванасці. На мінулым тыдні паехаў на лячэнне ў Германію.

8 ліпеня яго не стала.

Ігара прыгадваюць як надзвычай разумнага і таленавітага маладога чалавека. Ён быў пазітыўны і адкрыты, шчыры і гатовы дапамагчы. Любіў Беларусь.

Сваякі дзякуюць усім, хто спрабаваў выратаваць Ігара. Пазней мы паведамім, калі можна будзе з ім развітацца.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце