weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
14.07.2016 16:20 ,

“Дайце нам цішыню!” – просяць жыхары дома па Вялікім Гасцінцы

Фота: Настассі Роўды.

Да нас у рэдакцыю з лістом звярнулася жанчына, якая жыве па Вялікім Гасцінцы ў доме №62. Там, дзе будуецца дзевяціпавярхоўка. 

Яна піша:

“Хачу звярнуцца да вас з просьбай аб дапамозе. Вы, напэўна, ведаеце аб будаўніцтве новага жылога дзевяціпавярховага дома на былым стадыёне ўлікова-планавага тэхнікума?

Усё бы нічога, хай будуецца, усе ж хочуць новыя кватэры, але тое, што будуюцца яны і днём, і ноччу… І гэта ў будні пацярпець можна, хоць не вельмі, асабліва калі сярод ночы вас бу­дзяць крыкі рабочых…

Самі разумееце, што гэта такое, калі будоўля знаходзіцца ў 20  метрах ад вашых вокнаў, якія пры спякоце на ноч проста немагчыма закрыць!

І мы, жыхары суседніх дамоў, змірыліся з тым, што будоўля ідзе ў будныя дні, але на выхадных!

Хлопцы, у ВЫХАДНЫЯ ДНІ ДАЙЦЕ АДПАЧЫНАК! ДЗЕ І ХТО абароніць НАШЫ ПРАВЫ?

Калі б я парушыла цішыню пасля 23 га­дзін, на мяне хутка знайшлі б управу сусе­дзі, а хто можа абараніць НАС ?

Куды не тэлефанавалі, нікому няма справы, а чаму?

І яшчэ б нічога.  Уяўляеце, перад домам №62 9 чэрвеня выкапалі роў для будаўніцтва стаянкі для машын. Скажаце – радуйцеся? Радуемся ! Толькі праз гэты роў трэба нашым дзеткам дайсці да адзіных арэляў і пясочніцы, якую самі вырабілі са звычайнага вялізнага кола ад машыны. Там велізарныя калдобіны і тырчаць карані, агароджы ніякай няма… Чаму ў нас пачынае ўсё рабіцца тады, калі нешта здараецца? Дапамажыце!”.

 Па каментар мы звярнуліся да загадчыка аддзела гігіены Маладзечанскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Канстанціна Хархалёва:

– Канешне, тэхналагічны шум павінны нармавацца. Вядомыя правілы для жылых дамоў, па якіх ні на выхадных, ні пасля 23:00 работы весціся не павінны. Што магу параіць жыхарам дома? Звярнуцца да нас, мы вые­дзем у начны час ці на выхадных, замераем узровень шуму і вынесем свае прадпісанні будаўнікам і звернемся ў выканкам з просьбай падкарэктаваць працоўны час.

Канстанцін Хархалёў усё ж папрасіў жыхароў суседніх дамоў паставіцца да будоўлі з разуменнем і цярпеннем:

– Гэта ж часова, пабудуюць дом, усе нала­дзіцца.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце