weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 17° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
14.07.2016 15:47 ,

Падкідыш у рэдакцыі! Дапамажыце «дзіцёнку» трапіць дамоў

Фота: Наталлі Тур.

Шэрае кацяня рэдакцыя аддае  ў добрыя рукі. У нагрузку – свежы нумар газеты, бо кацяня "Рэгіянальную газету" ўпадабала з парога. 

Не ведаем, радавацца нам, ці не, але ў нашай вялікай рэдакцыйнай сям’і папаўненне. 

Нехта, карыстаючыся дрэнным надвор’ем і тым, што ў двары каля рэдакцыі жыве яшчэ адна каціная сям’я, падкінуў нам гэтае шэрае дзіва.

Яно (эксперты прызналі, што гэта хлопчык), енчыла ў калідоры рэдакцыі і не давала працаваць да таго часу, пакуль добры журналіст не выдзеліў яму скрыню для чарнавікоў.

Кацяня цяпер мурчыць, як трактар «Беларус» і вельмі хоча дамоў. 

Харошыя нашы чытачы, знайдзіце ў сваім доме ці кватэры куточак для гэтага клубочка. Хай яму заўсёды будзе цёпленька.

Забраць кацяня можна па адрасе: Вялікі Гасцінец, 68-а. Або патэлефануйце, даставім куды заўгодна: (80176) 76-96-67, (8029) 277-1-666. 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце