weather 20° Маладзечна
weather 20° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 20° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 20° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
15.07.2016 09:44 ,

Нацбанк: з абароту выведзена 40-45% “старых” грошай, да кастрычніка іх амаль не застанецца

Фота: finance.tut.by.

Пра гэта начальнік галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага звароту Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Гайко распавёў тэлеканалу АНТ.

– За 14 дзён ліпеня каля 40-45% намінальнага шэрагу 2000 года выведзена з абарачэння, – паведаміў ён.

Прадстаўнік Нацбанка таксама распавёў, што ліпень і жнівень стануць асноўнымі месяцамі для збору “старых” грошай. Да дэнамінацыі ў краіне хадзіла 600 мільёнаў купюр старога ўзору. Да канца года ўсе іх заменяць.

У Нацбанку мяркуюць, што ўжо да кастрычніка грашовыя знакі старога ўзору практычна выйдуць з абарачэння.

Нагадаем, 1 ліпеня ў краіне пачалася дэнамінацыя. Грашыма старога ўзору можна разлічвацца да 31 снежня 2016 года. Пасля грошы можна будзе абмяняць у банках і Нацбанку. Паспець зрабіць гэта трэба будзе да 2022 года — далей яны стануць проста сувенірамі.

«Наша Ніва» паводле .

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце