weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 24° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
15.07.2016 12:40 ,

“Толькі страх захоўвае нам жыццё”. На якія фільмы варта схадзіць у кінатэатр на гэтым тыдні

Галоўная прэм’ера маладзечанскага і вілейскага кінатэатраў – сямейны мультфільм “Ледніковы перыяд: Сутыкненне непазбежнае

Вы ўжо засумавалі па гісторыі пра шалёную вавёрку, якая ў гонцы за сваім жолудам перайначыла ўсю Зямлю? Стваральнікі карціны гэтым разам распавядаюць пра тое, як вавёрка запусціла з космасу шэраг сусветных з’яў. Гэтыя падзеі пагражаюць знаёмаму нам свету ледніковага перыяду. І каб выратавацца, знаёмыя героі мусяць адправіцца ў неверагодную вандроўку.

Стваральнікі называюць карціну апошнім фільмам франшызы.

Фота kinonews.ru.

Фота kinonews.ru.

І хаця многія лічаць шэдэўрам менавіта першую частку серыі мультфільмаў, а ўсе наступныя – спробай дасягнуць яе ўзроўню, тым не менш, тут глядач убачыць усё тое, за што палюбіў “Ледніковы перыяд”. Гэта і рознахарактарныя героі, і прыгожая графіка, і невычарпальны гумар. Чым здзівіць пятая частка, дык гэта музычным суправаджэннем. Кампазітар Джон Дэбні напісаў такія саўндтрэкі, што некаторыя крытыкі лічаць іх лепшымі за драматычную частку.

У любым выпадку, гэта гісторыя прыгодаў, на якую варта ісці ўсёй сям’ёй. Сядайце ў крэсла і прымайце порцыі нязмушанага задавальнення.

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

Маладзечанскі кінатэатр запускае таксама доўгачаканую фантастыку Стартрэк: Бясконцасць”.

Экіпаж зорнага карабля “Энтэрпрайз” атакавала невядомая хваля прышэльцаў. Экіпаж пакідаюць на невядомай планеце.

Там ім наканавана сутыкнуцца з невядомым і магутным ворагам.

Фільм падорыць вам дынаміку, графіку і напор, за які вы будзеце ўдзячныя стваральнікам.

Фота wallpapershome.ru.

Фота wallpapershome.ru.

У карціне нагнятаецца страх, і менавіта гэта пачуццё вы зможаце зразумець глыбей падчас прагляду.

Што нас робіць моцнымі? Як змагацца з моцным ворагам? Што шукаць у сабе пры пагрозе жыццю? Вы можаце знайсці крыніцу для філасофскіх разваг, а можаце проста акунуцца ў фантастычную карцінку нырцом.

Фота kinopoisk.ru.

Фота kinopoisk.ru.

Пра час і цану кінасеансаў глядзіце ў рубрыцы “Рэпертуары” на нашым сайце rh.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце