weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
16.07.2016 17:27 ,

Дэнамінацыя падштурхнула віляйчаніна сабраць калекцыю грошай

Калекцыю грошай Андрэю Гайчуку дапамагае збіраць жонка Вольга.

Віляйчанін Андрэй Гайчук грашовыя купюры пачаў адкладаць недзе два гады таму: знаходзіў беларускія рублі старога ўзору дома, адкладаў грошы ў добрым стане. Калі даведаўся пра надыходзячую дэнамінацыю, вырашыў сабраць паўнавартасную калекцыю.

Зачаткі былі пакладзеныя на дзень нараджэння, 12 мая, – жонка Вольга падарыла альбом для банкнот і справа пайшла.

Цяпер у мужчыны амаль уся калекцыя беларускіх рублёў, пачынаючы ад “вавёрачак” і “зайчыкаў”.

Фота забяспечанае Андрэем Гайчуком.

Фота забяспечанае Андрэем Гайчуком.

У альбоме пераважна беларускія грошы, але ёсць і замежныя. Усяго каля 200 банкнот.

– Пакуль у маёй калекцыі не хапае самай буйной у гісторыі Беларусі банкноты – 5 мільёнаў рублёў 1999 года выпуску і 500 тысяч рублёў 1998 года выпуску, – расказвае віляйчанін. –  Але грошы 1998 года павінны прыйсці па пошце да канца тыдня. А вось адзін з гонараў маёй калекцыі – 1 мільён рублёў даўно ў альбоме.

Адзін з гонараў калекцыі – 1 мільён рублёў. Фота забяспечанае Андрэем Гайчуком.

Адзін з гонараў калекцыі – 1 мільён рублёў. Фота забяспечанае Андрэем Гайчуком.

Паляваў за новымі грашамі

Новыя грошы мужчыну як мага хутчэй хацелася патрымаць у руках. Таму ўстроіў сапраўднае паляванне за імі. Спачатку знімаў грошы ў банкамаце “Беларусбанка” ў Вілейцы.

– Было гэта а восьмай раніцы. Банкамат быў пераведзены на новыя грошы, але па запыту 10 рублёў атрымаў 100 тысячную купюру старога ўзору. А 11 гадзіне дня атрымаў новыя купюры, – дзеліцца ўражаннямі Андрэй.

Па адчуваннях Андрэю больш даспадобы новыя купюры: і колерам, і аздабленнем, і памерам. Тым больш, нечым нагадваюць еўра.

Фота забяспечанае Андрэем Гайчуком.

Фота забяспечанае Андрэем Гайчуком.

Жонка дапамагае збіраць калекцыю

Віляйчанін вельмі б хацеў атрымаць купюры вялікіх наміналаў іншых краін, напрыклад, зімбабвійскі долар з найбольшым наміналам ў 100 трыльёнаў, венгерскі пёнге з самым вялікім наміналам у свеце – мільярд трыльёнаў.

– Пакуль у маёй калекцыі самая вялікая па наміналу купюра – 500 мільярдаў дынараў, расказвае Андрэй. – Яе прывёз з Чарнагорыі, набыў на Будве на рынку. Ёсць памятная банкнота – 100 расійскіх рублёў Рэспублікі Крым. Яе падарыў сябар з Піцера.

Пакуль у калекцыі Андрэя самая вялікая па наміналу купюра – 500 мільярдаў дынараў. Фота забяспечанае Андрэем Гайчуком.

Пакуль у калекцыі Андрэя самая вялікая па наміналу купюра – 500 мільярдаў дынараў. Фота забяспечанае Андрэем Гайчуком.

Родным Андрэя таксама цікава паглядзець яго калекцыю. Жонка дапамагае яе збіраць. Яна і знайшла першую купюру – 50 тысяч рублёў, напісаную праз “е” (пяцьдзесят тысяч рублёў). Цяпер у калекцыі Андрэя тры такія банкноты.

– Той, хто раней пачынаў збіраць банкноты Беларусі, маглі адкласці патрэбныя экземпляры, – расказвае мужчына. – Але цяпер сустрэць купюру з такім напісаннем – рэдкасць. Ва ўсялякім выпадку для мяне.

Даведка “РГ”. Баністы – людзі, якія калекцыянуюць папяровыя грошы.

Фота забяспечанае Андрэем Гайчуком.

Фота забяспечанае Андрэем Гайчуком.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце