weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
16.07.2016 09:48 ,

Смачна есці! “Так люблю кабачкі, што ела б іх і ела…”

Фота: otdih.usadbaonline.ru.

Так напісала ў сваім паведамленні Тамара Трапашка з Мядзельшчыны і даслала нам два рэцэпты. Цяпер і вы прыгатуйце стравы і палюбіце кабачкі.

Рулецікі з кабачкоў

2 маладыя кабачкі (ці цукіні), 1 філе курынай грудкі, 2 зубкі часнаку, 50 г цвёрдага сыру, гатовы соус з папрыкі, не востры), некалькі лісцікаў базіліку, соль і перац – на смак, аліўкавы алей.

Кабачкі вымыйце і нарэжце палоскамі прыкладна па 0,5 см.

Бляху высцеліце паперай для выпечкі, раскладзіце кабачкі, трохі змажце алеем і пасаліце. Пастаўце ў разагрэтую да 180 градусаў духоўку на 5-7 хвілін, каб кабачкі памякчэлі і лепш скручваліся.

Курынае філе нарэжце тонкімі палоскамі ўздоўж, трохі адбіце, пасаліце і паперчыце.

Дадайце часнок, перамяшайце і пакіньце трохі прамарынавацца.  

На падрыхтаваныя кабачкі выкладзіце палоскі курынага мяса, прысыпце сырам, базілікам, дадайце трохі соусу. Скруціце рулецікамі, скаліце зубачысткамі і запячыце пры 180 градусаў 25 хвілін.

Курыныя катлеткі з кабачком і рысам

Фота smaku.net.

Фота smaku.net.

500 г курынага філе, 200 г кабачкоў, 100 г рысу, 1 морквіна, 1 цыбуліна, 1 яйка, 1 пучок зеляніны, соль, чорны перац і пшанічная мука – на смак.

Курынае філе, моркву і цыбуліну прапусціце праз мясарубку. Кабачок надзярыце на буйной тарцы, затым злёгку адцісніце сок.

Перамяшайце кабачок і фарш, дадайце папярэдне адвараны рыс. Дробна парэжце зеляніну, дадайце ў агульную масу. Туды ж дадайце 1 яйка, пасаліце і паперчыце.

Добра вымесіце фарш, сфармуйце курыныя катлеткі, укачайце іх у муку. Абсмажце катлеткі на невялікай колькасці алею.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце