weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
17.07.2016 21:16 ,

17 чалавек на месца: якія спецыяльнасці запатрабаваныя ў абітурыентаў-2016

Фота: blog.msmstudy.com.

15 ліпеня Міністэрства адукацыі падвяло папярэднія вынікі падачы дакументаў на бюджэт.

У гэтым годзе самымі запатрабаванымі сталі дзве спецыяльнасці, абедзве звязаныя з творчасцю. За месца на «Камунікатыўны дызайн» у БДУ канкуравалі 17 чалавек. Конкурс на спецыяльнасць «Акцёрскае мастацтва» ў БДАМ склаў 13,4 чалавека на месца.

Назіралася канкурэнцыя і на тэхнічных спецыяльнасцях: «Электразабеспячэнне» ў БНТУ (11,2 чалавека на месца), «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» ў ПДУ (8,4 чалавека на месца), «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» у Беларуска-Расійскім універсітэце (9,1 чалавека на месца).

Акрамя таго, традыцыйна вельмі папулярнымі сталі спецыяльнасці ў сферы інфармацыйных тэхналогій у БДУІР і БДУ, а таксама «Міжнароднае права» ў Белдзяржуніверсітэце. Гэтая спецыяльнасць лідзіруе таксама па прахадным бале. Для паступлення неабходна набраць 385 балаў з 400.

Сярод астатніх спецыяльнасцяў «для выдатнікаў  – «Сучасныя замежныя мовы (пераклад) (кітайская мова)» у МДЛУ (377 балаў), «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання» ў БДУІР (373 балы), «Сучасныя замежныя мовы (пераклад) (англійская мова )»  – 371, «Прыкладная інфарматыка (праграмнае забеспячэнне камп’ютарных сістэм)» у БДУ (363 балы) і іншыя.

Ад 15 ліпеня ў Беларусі пачаліся ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі. У «сілавых» ВНУ яны скончацца 18 ліпеня, у «творчых»  – 24 ліпеня. Залічэнне на бюджэт у першай катэгорыі ўстановаў адукацыі пройдзе да 22 ліпеня, у другі – да 28 ліпеня.

«Наша ніва» паводле tut.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце