weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 26° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
17.07.2016 15:03 ,

Зафіксавалі першую спробу разлічыцца падробленымі дэнамінаванымі грашыма

Фота: news.tut.by.

Пра гэта паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Вераніка Пасмецьева.

Да праваахоўнікаў звярнулася прадавец адной з крамаў горада Глыбокае. Яна паведаміла, што адзін з пакупнікоў разлічыўся з ёй за прадукты грашовай купюрай узору 2009 года наміналам Br20, якая выклікала ў жанчыны сумнеў у сапраўднасці банкноты.

Міліцыя высветліла, што фальшыўкай наўмысна заплаціў за прадукты 48-гадовы мясцовы жыхар.

Падчас далейшага разгляду высветлілася, што падробленую купюру мужчыну перадаў 46-гадовы беспрацоўны знаёмы, на рахунку якога не адна судзімасць.

Фота nn.by.

Фота nn.by.

Прыяцелі ўсяляк спрабавалі схаваць, як да іх трапіла фальшыўка, але аператыўныя супрацоўнікі высветлілі, што несапраўдную банкноту ім перадаў мясцовы 31-гадовы бізнэсовец, які займаецца вырабам рэкламнай прадукцыі.

Прадпрымальнік на працоўным месцы адсканаваў сапраўдную купюру і раздрукаваў атрыманую карцінку на звычайным прынтары.

Цяпер у дачыненні да збытчыкаў падробленай банкноты ўзбудзілі крымінальную справу. Праводзіцца далейшае расследаванне.

Ад пачатку года праваахоўнікі выявілі 432 злачынствы, звязаныя з вырабам, захоўваннем альбо збытам падробленых грошай і каштоўных папер.

У апошнія гады ў Беларусі больш падрабляюць замежную валюту, чым нацыянальную. Найчасцей – долары ЗША, еўра і расійскія рублі. Толькі ў адзінкавых выпадках гэта былі беларускія рублі.

Фота nn.by.

Фота nn.by.

«Наша Ніва» паводле БелТа.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце