weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
18.07.2016 13:12 ,

Надвор’е палепшыцца да выхадных

Да выхадных прагназуюць дажджы.

Актыўныя атмасферныя франты выціснулі цяпло за межы краіны, таму на гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае халаднаватае надвор'е.

Пра гэта паведамілі ў службе гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра.

Гэтай ноччу па ўсходзе краіны чакаюцца дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы.

Днём 19 ліпеня ў асобных раёнах краіны таксама не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў, магчымы навальніцы.

У сераду, 20 ліпеня, ноччу месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Чакаецца пагаршэнне надвор’я, на большай частцы тэрыторыі дажджы, па паўночна-ўсходняй палове краіны моцныя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы, магчымы град. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах моцны парывісты вецер.

У чацвер, 21 ліпеня, яшчэ захаваецца ўплыў актыўных атмасферных франтоў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі Беларусі дажджы, у многіх раёнах моцныя дажджы. Днём кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, днём магчымы град.

У пятніцу, 22 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы.

Да выходных надвор’е злёгку палепшыцца.

23-24 ліпеня месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

19 ліпеня

ад +17 да +23

ад +10 да +16

20 ліпеня

ад +16 да +23

ад +9 да +15

21 ліпеня

ад +16 да +23

ад +11 да +17

22 ліпеня

ад +18 да +25

ад +13 да +18

23, 24 ліпеня

ад +20 да +27

ад +10 да +17

«Наша Ніва» паводле

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце