weather 23° Маладзечна
weather 23° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 23° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 23° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
18.07.2016 11:25 ,

Сірэны, мігалкі і шэраг пажарных машын напалохалі жыхароў дома №1-а па Касманаўтаў (Фота)

Фота: Наталлі ТУР.

Нядзельны вечар 17 ліпеня прымусіў жыхароў першага пад’езда па вуліцы Касманаўтаў падняць усіх суседзяў па трывозе, а жыхароў навакольных дамоў правесці недзе гадзіну на сваіх балконах у чаканні адказу на пытанне: што здарылася? 

Алена Казакова, жыхарка пад’езда, расказала, што адбывалася вечарам выхаднога дня:

– Недзе ў гадзін пяць вечара, мы, жыхары пад’езда, пачулі пах дыму. Прынюхваліся і праз некаторы час зразумелі, што пах не сыходзіць, а наадварот, да яго дадаецца пах гары.

Суседзі рэйдам прайшлі па паверхах, пазванілі ў кватэры.

– У трох кватэрах дзверы ніхто не адчыніў. Вырашылі выклікаць выратавальнікаў.

Прыехалі адразу тры машыны, за ёй яшчэ адна.

Выратавальнікі вызначылі, што пах дыму ідзе с кватэры на першым паверсе.

– Я не ведаю, як яны трапілі ў кватэру, – дадае Алена, – але гаспадара, там кватэру здымае хлопец, дома не было.

Абышлося без ахвяраў? – пытаюся ў пажарных, якія скручваюць пажарныя рукавы.

– І дзякуй богу, а то, бывае, трапляеш у кватэру, а там целы ляжаць. А тут усё нармальна.

Перапалох нарабіла каструля, якую хлопец пакінуў на пліце.  

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце