weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
19.07.2016 12:54 ,

Беларусбанк ад 1 жніўня ўводзіць камісію за прыём плацяжоў наяўнымі

Каб зэканоміць грошы, лепш плаціць праз інтэрнэт.

– Камісія за прыём плацяжоў наяўнымі будзе ўведзена ад 1 жніўня 2016 года. Увядзенне яе для беларусаў не навіна, так ужо робяць амаль усе беларускія банкі. Мы, ідучы на такі крок, прынялі добрае рашэнне – усе атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на дабрачынныя праекты, – растлумачылі ў прэс-службе банка.

У Беларусбанку адзначылі, што памер камісіі складзе адзін рубель (10 тысяч рублёў недэнамінаванымі грашмі) за разавы зварот у касу, незалежна ад колькасці плацяжоў, якія будуць зробленыя.

– Пераход на безнаяўныя плацяжы праходзіць з улікам дзяржаўнай праграмы, якую мы не маем права ігнараваць. Беларусбанк шануе сваіх кліентаў і стварае ўсе ўмовы для развіцця дыстанцыйнага абслугоўвання. Усе выдаткі мы бяром на сябе, пастаянна праводзім дні інфармавання, павышаем фінансавую граматнасць насельніцтва, тлумачым, што гэта выдатная магчымасць рабіць плацяжы ў зручны час у зручным месцы, без прывязкі да рэжыму працы аддзялення, – падкрэслілі ў банку.

«Наша Ніва» паводле

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце