weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 25° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 21° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 25° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
20.07.2016 14:13 ,

Аматарам музыкі “Укантакце” прыйдзецца раскашэліцца — у сацыяльнай сетцы з’явіцца шэраг новых платных функцый

Фота: ghhauto.ru.

Пра гэта паведамляе партал tut.by са спасылкай на “Весткі”.

Гендырэктар Warner Music Group ў Расіі Аляксандр Бліноў адзначыў, што праслухаць аўдыёзапіс можна будзе па-ранейшаму бясплатна, але дадаць яе на старонку – толькі за грошы.

Топ-менеджар заўважыў, што музыкі павінны зарабляць, каб радаваць прыхільнікаў новымі песнямі. Плата за музыку будзе невялікая – супастаўная з коштам кубкі кавы, пракаментаваў Аляксандр Бліноў.

Прасоўваць музыку “Укантакце” плануюць пры дапамозе плэйлістоў, а ў музыкаў павінны з’явіцца старонкі з поўным апісаннем і дыскаграфія.

Гендырэктар Sony Music Entertainment ў Расіі Арына Дзмітрыева заўважыла, што “Укантаце” – адзінае месца ў інтэрнэце, дзе музыка цесна звязана з сацыяльным узаемадзеяннем, людзі дзеляцца плэйлістамі, адпраўляюць адзін аднаму песні. Але цяпер можна прымацаваць толькі дзесяць аўдыёзапісаў, а гэта ўсяго толькі паўгадзіны праслухоўвання, трэба павялічыць і рабіць вялікія паўнавартасныя плэйлісты. А вось у артыстаў павінна быць апісанне, усе яго сінглы, разбіўкі па альбомах.

У прэс-службе “Укантакце” растлумачылі, што тэставанне будзе праводзіцца на асобным дадатку (дзе будзе толькі музыка), у мабільных прыкладаннях зменаў пакуль не адбудзецца.

Калі менавіта будуць укаранёны платныя механізмы, пакуль невядома, але музычныя праваўладальнікі абяцаюць, што гэта здарыцца да канца гэтага года.

Паводле tut.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце