weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
20.07.2016 08:51 ,

Калі манета развалілася на дзве часткі, то яе ўжо не абмяняюць

Фота: 5min.by.

Калі з вамі здарылася гісторыя, якую апісаў магіляўчанін “Укантакце”, застаецца альбо пакінуць манету на памяць, альбо прыдумаць ёй іншае прымяненне.

Як тлумачыцца ў пастанове, плацежнымі з’яўляюцца манеты, якія маюць нязначныя пашкоджанні:

  • дробныя драпіны, саскрэбы металу, пацёртасці, кропкавыя выбоіны, задзірыны;
  • агульнае пацямненне паверхняў, лакальныя плямы, адсутнасць бляску паверхняў.

Разлічыцца можна і манетамі, на якіх заўважныя:

  • змены першапачатковай формы і памераў (скрыўленыя, прыплясканыя);
  • скажэнні выяў і надпісаў (літарных і лічбавых), якія ўтвораныя староннімі прадметамі;
  • напластаванні металаў, сплаваў, лакафарбавых матэрыялаў і іншых пакрыццяў;
  • сляды ўздзеяння высокіх тэмператур і агрэсіўных асяроддзяў (аплаўленне металу, закуродымленасць паверхні, уздуцце або адслаенне паверхневага пласта металу, трэшчыны, каразійныя разбурэнні металу);
  • дэфекты прадпрыемства-вытворцы.

Калі ж манета не захавала цэласнасці, напрыклад, яна падзеленая на часткі або ёсць скразныя адтуліны, то разлічыцца ёй ці абмяняць яе не атрымаецца.

Фота nn.by.

Фота nn.by.

Паводле «Нашай Нівы».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце