weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4349
1 долар 2.1455
100 рас.руб. 3.261
20.07.2016 10:53 ,

Маладзечанскі кіроўца аўтобуса “сямёркі” пры развароце пашкодзіў аўтамабіль

Фота: з сайта victogan.livejournal.com.

Позна вечарам, каля 23:35, на канцавы прыпынак па вуліцы Лясной прыехаў аўтобус  маршруту №7, за рулём якога знаходзіўся 28-гадовы кіроўца. 

Ён высадзіў пасажыраў, заглушыў матор і стаў чакаць часу, каб зноў выехаць на маршрут.

Прыкладна ў гэты ж час непадалёк ад прыпынку спыніўся аўтамабіль “Опель-Амега”, за рулём якога знаходзіўся 24-гадовы кіроўца.

Хлопец выйшаў з машыны, каб папрасіць вартаўніка гаражоў, якія знаходзяцца побач, адчыніць вароты.

У гэты час кіроўца “сямёркі” пачаў разварочвацца. Як потым мужчына тлумачыў супрацоўнікам ДАІ, ён бачыў, што за аўтобусам стаіць машына, думаў, што ўдасца развярнуцца, але не разлічыў, і зачапіў “Опель”.

Кіроўца аўтобуса аштрафаваны на 21 рубель.

Пра здарэнне расказаў інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце