weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
21.07.2016 12:33 ,

Майстар Маладзечанскага ЖРЭУ: абірайце вы гэтыя вішні! Хіба нам шкада?

Фота: з сайта noi.md.

Лета – самы час частавацца сезоннымі ягадамі і садавіной.

І калі пайсці на рынак і купіць шклянку ягад – гэта відавочна і проста, то парэчкі ці вішні, якія растуць у двары нашых шматпавярховак, так і спакушаюць сваёй даступнасцю і тым, што яны “нічые”.

Вось такая гісторыя адбылася ў двары аднаго з жылых дамоў у Маладзечне.

Пра яе расказала наша чытачка Алена Бяганская. Яна – мама траіх дзяцей:

– У двары расце куст чырвоных парэчак. Я ўзяла пластыкавую бутэльку і вырашыла назбіраць ягад сваім дзецям.

І раптам з пад’езда выскачыла жанчына ў гадах і стала адбіраць у мяне бутэльку, абражаць і сыпаць праклёнамі.

А яшчэ яна называла мяне зладзейкай. Жанчына гаварыла, што гэты куст пасадзіла яна. У двары расце такі ж куст чорных парэчак, які абсыпаўся, бо яго так ніхто і не абабраў. 

Па каментар, хто ж усё ж такі мае права збіраць ягады ў двары шматпавярховак, мы звярнуліся да намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце “Камунальніка” Валеры Альшэў­скага:

– Не ўцягвайце ў спрэчку двух суседак “Камунальнік”, мы тут абсалютна ні пры чым, – адказаў Валеры Альшэў­скі.

А ў адным ЖРЭУ горада майстар сказаў:

– Да мяне сёння прыйшлі людзі, папрасілі лесвіцу, каб абабраць вішні, я даў, хіба ж мне шкада тых ягад? Абы дрэва не ламалі. 

Наўрад ці адказ “Камунальніка” або ЖРЭУ задаволіць і нашу чытачку, і яе суседку, якая абараняе тыя кусты, якія садзіла сваімі рукамі.

Але ці не прасцей проста памірыцца і не псаваць нервы і настрой адно аднаму з-за нейкай шклянкі ягад?Суседзі, пажадайце адно аднаму смачна есці і жывіце дружна, як наказваў Кот у адным вядомым мульціку.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце