weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 12° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
21.07.2016 12:37 ,

Як звязаны забіты ўчора журналіст Павел Шарамет з нашым рэгіёнам

Фота: svoboda.org.

Учора раніцай у Кіеве на скрыжаванні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка забілі Паў­ла Шарамета.

Вядомага ў Беларусі журналіста ўзарвалі ў машыне, калі той ехаў на працу. Апошнія пяць год Павел Шарамет працаваў ва Украіне.

Шлях у журналістыку Павел Шарамет пачаў у Мінску у 90-х. Працаваў на тэлебачанні, у выданні “Белорусская деловая газета”.

Ужо ў маскоўскі перыяд свайго жыцця Павел Шарамет разам са сваім сябрам тэлеаператарам Дзмітрыем Завадскім рабіў рэпартаж з беларуска-літоўскай мяжы з пункту пропуску “Каменны Лог”. “Шарамет мяняе камеру” – загаловак з першай старонкі нашай газеты за 1 жніўня 1997 года. Шарамет разам з іншымі членамі здымачнай групы быў абвінавачаны ў незаконным групавым перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі.

Ашмянскі раённы суд прыгаварыў журналіста да двух гадоў умоўна і аднаго года выпрабавальнага тэрміну.

Пасля зноў была праца ў Маскве на канале ОРТ, Шарамет стварыў сайт “Белорусский партизан”, пяць год таму пераехаў у Кіеў.

Шаснаццаць гадоў таму ў Нацыянальным аэрапорце, чакаючы  прылёту свайго сябра Паўла Шарамета, бясследна знік Дзмітры Завадскі. У сераду пры загадкавых абставінах у Кіеве загінуў сам Павел. Ён так і не дазнаўся, што сталася з калегам, сябрам і паплечнікам. 

“Кожны ў сваім жыцці робіць выбар самастойна. І кожны свядома ідзе на тую ці іншую рызыку. Нават цяпер, у прынцыпе, я ні пра што не шкадую. Галоўнае, што маё сумленне чыстае…”, – сказаў некалі Павел пра свой выбар у жыцці. У сераду гэта жыццё трагічна абарвалася.

Павел Шарамет і Зміцер Завадскі падчас суду па абвінавачванні ў незаконным групавым перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі. Ашмяны, 1997 год. Фота Віктара Талочкі, ТАСС.

Павел Шарамет і Зміцер Завадскі падчас суду па абвінавачванні ў незаконным групавым перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі. Ашмяны, 1997 год. Фота Віктара Талочкі, ТАСС.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў праваахоўным органам максімальна хутка і скрупулёзна правесці расследаванне гэтага забойства, не выключаючы ніводнай версіі.

– Мне здаецца, што гэта зроблена з адной мэтай – дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне, – сказаў Парашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам сілавых структур у дзень забойства Паўла Шарамета.

Калектыў “Рэгіянальнай газеты” смуткуе з прычыны трагічнай смерці свайго калегі і выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Паўла Шарамета.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце