weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.312
1 долар 1.9886
100 рас.руб. 3.1609
22.07.2016 16:25 ,

Мы не можам змяніць людзей. Мы можам толькі любіць іх

Кінатэатр “Мір” распачынае пракат адных з самых чаканых прэм’ер гэтага года.

Для сямей з дзецьмі, якія хочуць расслабіцца і адчуць сябе ў светлай і зусім незнаёмай казцы, варта наведаць фэнтэзі Сцівена Спілберга “Вялікі і добры велікан”.

Гэта гісторыя сяброўства, незвычайнасці і дзіцячай фантазіі, аформленая ў неверагодна вытанчаную музыку і адметную графіку.

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

Калі вам не пашанцавала з адпачынкам, надвор’е зусім не нагадвае яскравае лета, а блытаніна з грашыма выклікае нервовы цік – вам самы час загарнуць нервовую сістэму ў цёплы ручнік ў крэсле кіназалы. Усё, што вам трэба, – сеанс зараду жартаў і пазітыву з мультфільма Ледніковы перыяд: Сутыкненне непазбежнае”.

Прыгоды шалёнай вавёркі і яе жолуда працягваюцца, але ўжо ў касмічнай плоскасці. Вы зноў сустрэнецеся з персанажамі папярэдніх частак серыі, якія сутыкаюцца з новай праблемай.

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

А для рамантычнага вечара ці сустрэчы з сяброўкамі звярніце ўвагу на драму Да сустрэчы з табой. Зорка папулярнага серыяла “Гульня тронаў” Эмілія Кларк у гэтай карціне прымярае абсалютна новую для сябе ролю. Тут гераіня жыве ў сучасным рэальным свеце і мае сур’ёзныя складанасці з працаўладкаваннем.

Ніхто не хоча браць яе на працу, але яна ўсё ж атрымлівае работу па доглядзе за чалавекам з інваліднасцю. Ім аказваецца малады і абаяльны малады чалавек. Паміж мужчынам і жанчынай завязваюцца рамантычныя адносіны, за якімі назіраць адначасова і кранальна, і забаўна дзякуючы прыемнаму гумару.

Яшчэ адна тэма гісторыі тычыцца права выбару. Ці можам мы штосьці забараніць тым, каго любім, для іх жа дабрабыту? Ці мы павінны дазволіць ім самім выбіраць, нават калі ад гэтага выбару разрывае ад болю? Героі абмяркоўваюць, што не ў нашых сілах змяніць людзей, а ўсё, што мы можам – кахаць іх.

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

У непагадзь добра правесці час у кампаніі, можна, уключыўшы у праграму вечара кінафільм Стартрэк: Бясконцасць”.

Карціна Тарзан. Легенда – добры выбар, калі вы хочаце адчуць дух смелых прыгодаў, веліч прыроды і моц чалавечага духу.

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

Кіно Маладзечна                                

Кінатэатр “Радзіма” таксама прапануе ўзгаданыя навінкі, што і “Мір”.

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

У нядзелю ў Маладзечне запускаюць пракат жахаў І гасне святло. Галоўная гераіня Рэбэка і яе брат перажываюць нешта жудаснае, што прывязанае да іх мамы. Рэбэка набліжаецца да таго, каб разгадаць таямніцу. І цалкам зразумела, што іх жыццё ў небяспецы, калі выключыцца святло.

Фота youtube.com.

Фота youtube.com.

Паранармальныя з’явы, выратаваць ад якіх могуць толькі яны – Паляўнічыя за прывідамі. Для ўсіх аматараў містыкі і адважных барацьбітоў са злом.

Пра час і цану кінасеансаў глядзіце ў рубрыцы “Рэпертуары” на нашым сайце rh.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце