weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 6° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 6° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4197
1 долар 2.0988
100 рас.руб. 3.2132
24.07.2016 22:16 ,

Астравец: міліцыянеры ўбачылі, як штурхаюць паламаную машыну, і адбуксавалі яе на станцыю тэхабслугоўвання

Фота: uvd.grodno.by.

Кіроўца зламанага аўтамабіля ад душы дзякуе міліцыянерам за дапамогу.

Здарэнне адбылося 19 ліпеня каля 20 гадзін. Супрацоўнікі аддзялення ДАІ Астравецкага РАУС, інспектары ДПС капітан міліцыі Мінкевіч Ю.С. і старэйшы лейтэнант міліцыі Доўкша А.Ф. падчас дзяжурства на другім кіламетры аўтадарогі Малі-Кавалі знайшлі няспраўны аўтамабіль «Фольксваген Гольф».

Машыну па дарозе штурхалі два чалавекі. Супрацоўнікі ДАІ адразу спыніліся і сталі высвятляць, што ж здарылася. Аказалася, што «Фольксваген Гольф» жыхара вёскі Лазоўка Астравецкага раёна раптам заглух і больш рухавік не запускаўся.

Міліцыянеры паспрабавалі дапамагчы завесці аўтамабіль, але не атрымалася. У сувязі гэтым, супрацоўнікі ДАІ вырашылі адбуксаваць няспраўную машыну на СТА ў Астравец.

Дарэчы, грамадзянін па дапамогу не звяртаўся.

Фота uvd.grodno.by.

Фота uvd.grodno.by.

Uvd.grodno.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце